Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
бервяна. Хотамель. 3. Жалезны грэбень для часання льну. Запясочча. ДРАШ О'УКА ж. Шаршатка. Подай драшоўку, трэ дзіркі ў мешках позашываць. Пагост. ДРОБ м. Драбок, кавалачак (солі, цукру). Хачэнь. ДРОБЕЗА' ж. Дробязь, драбната, малеча. Сена накосіў гэтого, дробезы, хороства, Дварэц. Дзеці такіе дробеза. Аздамічы. ДРО'БЕЗЬ ж. Toe ж. Сено дробезь одно. Аздамічы. ДРОБІ'НКА ж. Драбочак, кавалачак. Нам дробінку сала одрэжэ, а сам не есць, шкодуе. Цераблічы. ДРОБНІ'ЦЬ незак. Дзяліць на кавалкі. Ксендзовэ поле не дробнілі. Чэрнічы. , ДРО'БНЫ прым. Дробны. У его чэцьверо дробных дзецей. Тураў. Ох, ее человек дробны да малы, ек тая бобіна. В. Малешава. Д Др 6 бн ы на віду. 3 тонкімі рысамі твару. Так! дробны на віду, такі хорошы мужчына. М. Малешава. Памянш. д р о б н ю с е н ь к і. Мармышэль дробнюсеньку куплялі. Алынаны. ДРОБО'К м. Драбочак, кавалачак (цукру, солі i інш.). Бурак крышаць на дробкі ў боршч. Любавічы. ДРО'БОВЫ прым. Буйнымі драбкамі. Я не слухала нікого, i мене на дробовой солі садзілі. М. Малещава. ДРО'ВА мн. Дровы. Огню не накладзеш, бо дроў нема. Поеду за ржу вецельніку на дрова нарубаю. Паюст. Нема хлеба, то жэніса, нема дроў, то селіса (прымаўка; г. зн. будуць кавалкі хлеба пасля вяселля i трэскі пры будаўніцтве). Хачэнь. ДРОВІ'ЦА ж. Першацёлка. Дровіца — пуста дойніца (прымаўка). М. Малешава. Памянш. дрові 'цка. От та дровіцка, шо вона дае молока! Аздамічы. Як першым целятком короўка, то кажуць дровіцка. В. Малешава. ДРОВО'ТНЩ м. Дрывотнік. Ідзі наберы ў дровотніку дроў. Дварэц. ДРОВСУТНЯ ж. Тое ж. Дровотня на дворэ, дзе секуць дрова. Аздамічы. Месца для дроў у курэні. Альшаны. Калодка, на якой колюць дровы. М. Малешава. ДРО'Ж ДЖ Ы мн. Дрожджы. 3 хмелю робілі дрожджы гэтакіе. Верасніца. ДРОЗД м. Дрозд. Дрозд большы за шпака. Алынаны. Поттуліў хвост, як той дрозд (прыказка). Верасніца. ДРО'НЦІК м. Вяроўка, якая прывязана за драйку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

відў, дробніць, дробовы, дробок, дробінка, дровотнщ, дронцік, оука
6 👁
 ◀  / 273  ▶