Старонка 35
◀ / 273 ▶
гразё. Мачуль. Меншой дочцэ, ой, достаў пугою, ой, достаў! Луткі. ДОСТУКАЦЦА зак. Дастукацца. Ек чоловек стукае, то достукаецца (прымаўка). Дварэц. ДОСТУПНО прысл. Даступна. Получае пенсію, да ему доступно. Сямурадцы. ДОСТУПНЫ прым. Які ўсяго дасягае, дабіваецца. Доступны достанецца куды хоч. Аздамічы. ДОСЫТА прысл. Дасыта. Досыта наеўса. Аздамічы. ДОСЮЛЕКА прысл. Дагэтуль. Досопковала досюлека буракі. Пагост. ДОСЮЛЬ прысл. Тое ж. Досюль дойшлі і сталі. Запясочча. ДОСЯГНУЦЬ зак. Дасягнуць, дайсці да пэўнай мяжы. Воны досягнуць своё, самогонкі шчэ багато! В. Малешава. ДОТЛА прысл. Дашчэнту. Забралі дотла ўсе сено. Луткі. ДОТОГО прысл. Вельмі. Да пекло, шо дотого пекло! Хачэнь. Дотого ўжэ набраў гэтое землі і купляе ешчэ. М. Малешава. ДОТОЧЫЦЬ зак. Прытачыць, дадаць. Варвара ночы одорвала, до дня прыточыла (прымаўка). М. Малешава. ДОТЫКАЧ м. Прыстасаванне датыкаць кросны. Дотыкач, шоб меней хвосты булі. Сямігосцічы. ДОЎБАК м. Кіёк з цвічком на канцы. Доўбак прынесі дзеду, бо слізко йці до Орыны. М. Малешава. ДОЎБАНІЦЬ незак. экспр. Гаварыць. Доўбаню ему по-своёму. Цераблічы. ДОЎБАНЫ прым. Выдзеўбаны. Човен доўбаны з дуба, а лотка — з дошок роблена. Буразі. ДОЎБАНЬЕ н. Дзяўбанне. Трэба сокерка для доўбанья корыта. М. Малешава. ДОЎБАЦЬ незак. Дзяўбці. Певень ужэ доўбаў яблуко. Луткі. Седзіць і доўбе, як той дзяцёл. Луткі. Доўбе, як гусь обмерзлэ корыто! Сямурадцы. ДОЎБЕНЬ м. экспр. Някемлівы чалавек. Вон доўбень доўбенём, не варт нінавошчо. М. Малешава. ДОЎБЕШКА ж. Драўляны малаток; доўбня. Здзелай доўбешку, то лепш будзе: тэбель не поб'еш. Сямігосцічы. Доўбешкою поб'ём лён, а тогды ў церніцу, а дале трэпаць. Верасніца. Як ясны лёд, то ло-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 273 ▶