Старонка 34
◀ / 273 ▶
каюць голову, собіраюць вечэру і п'юць. Луткі. У нас досеўкі булі, як ластоўка прылётае. В. Малешава. ДОСЕЯЦЬ зак. Дасеяць. Як ужэ досеюць поле, то кідаюць печонікі ў печ, вельмо смашные печонікі, а до гэтого печонікоў не пеклі. Луткі. ДОСІЛЬ прысл. Дагэтуль. Воно досіль постоіць, то ці будуць ёго есці. Чэрнічы. ДОСОЧЫЦЬ зак. Выявіць, устанавіць. Оттуля як выйдзе, то нідзе не досочыш следу. Мачуль. Воны досочылі: стоіць лоточка, а чоловека нема. Там жа. ДОСТАВА ж. Праезд; тое, чым можна заехаць. Нема доставы ў Дзержынск. Запясочча. Достава за рэку плохая, то ж трэба коня плавіць, воза. Сямігосцічы. За морэм вол по рублю, да достава сто (прыказка). Там жа. ДОСТАВАЦЦА незак. Дабірацца. А чым вы доставаліса, Устыма? Кароцічы. Жоўна вулье лупіць, достаецца ік меду. Запясочча. Гэ поселіўса, а туды ў лес достаецца лодкою. Мачуль. Достава хороша зарэ у нас, усе ў магазін прывозяць, купляй, шо хоч. Пагост. ДОСТАВАЦЬ незак. Даставаць. Вон достае закоркована пляшку з яруса і творыць вулья. В. Малешава. Не плач, байстручку, дам тобе хлебца ў ручку, а сама пойду гуляці да другога доставаці (прымаўка). М. Малешава. ДОСТАВІЦЕЛЬНЫ прым. Які можа ўсё дастаць, прыдбаць. Доставіцельны, знае ходы-выходы. Пагост. ДОСТАНОК м. Сталасць. Еке змалку, таке ў достанку. Сямігосцічы. ДОСТАРЧАЦЬ незак. Дастаўляць, знаходзіць. А вон ее гледзеў, шкодоваў, усе, шо на свеці, то вон ей достарчаў. Тураў. ДОСТАРЧЫЦЬ, ДОСТАЧЫЦЬ зак. Знайсці, даставіць. Му еды достарчымо. Луткі. Достарчыць трактора нельга за рэку. Запясочча. Як добры хозяін, то дроў достачыць багато. В. Малешава. ДОСТАТКІ мн. Набыткі, маёмасць, прадукты. У нашое маткі да не велікіе достаткі: поеўшы да легайце спаткі (прымаўка). Сямурадцы. ДОСТАЦЦА зак. Дабрацца. Да чым воны достануцца туды? М. Малешава. Накрый, шоб муха не досталаса. Тураў. Нам до Турова достацца трэба. Сямігосцічы. ДАСТАЦЬ зак. Дастаць. Уюноў буські досталі з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 273 ▶