бочкі глушылі доўбешкою. Мачуль. 2 экспр. Някемлівы чалавек, дурань. Доўбешко, послухай, шо тобе людзі скажуць! Верасніца.
ДОЎБНЯ ж. Доўбня. Запясочча.
ДОЎБЦІ незак. Дзяўбці. Цеплюкі почалі доўбці просо. Альшаны.
ДОЎГІ прым. Доўгі. Нагле доўгі корэнь у буракоў. М. Малешава.
ДОЎГО прысл. Доўга. Ек доўго роса, то будзе дождж. І ек нема росы, будзе дождж. Луткі.
ДОЎГОВАСТЫ прым. Даўгаваты. Етые нейкіе доўговастые бані. Дварэц. Від у ее доўговасты, нехорошы. Пагост.
ДОЎГОВЕЧНЫ прым. Які доўга жыве. Як родзіцца, то прыходзяць бабу і на нешчом познаюць, ці будзе доўговечны, ці скоро помрэ. Хачэнь.
ДОЎГОВІДЫ прым. З доўгім тварам. От ідзе доўговіды, від доўгі, як зелезняк. Сямурадцы.
ДОЎГОНОСЫ прым. Даўганосы. Такі доўгоносы мой чоловек, шчо гледзець не могу. В. Малешава.
ДОЎГОЦЬЕ, ДОЎГУЦЬЕ н. зб. Тое, што доўгае. Гэто доўгоцье сплаўлялі по рэцэ (пра сплаўны лес). Хачэнь. Доўгуцье. М. Малешава.
ДОЎЖ м. Унутраная крышка, якой закрываюць уваход у калодачным вуллі. Аздамічы.
ДОЎЖЫНА ж. Даўжыня. Сеткі петдзесят метроў доўжыны. Луткі.
ДОЎЖЭЗНЫ прым. Вельмі доўгі. В. Малешава.
ДОЎЖЭЛЕЗНЫ прым. Тое ж. Его буў доўжэлезны загон. Луткі.
ДОЎЖЭЛНЫ прым. Тое ж. Аздамічы.
ДОЎМЕЦЦА, ДОЎМІЦЦА зак. Дадумацца. А дале шо доўміліса: клалі лён на ямку і сушылі. Дварэц. І скажыце, доўміліса: узялі ў яшчык землі наклалі. Луткі. Трэба ж доўміцца откруціць лапою, от коцішчэ! Хачэнь.
ДОЎНАЙЛО н. Той, хто стогне, скардзіцца, наракае. От неке доўнайло, доўнае і доўнае! Луткі.
ДОЎНАНІЕ н. Бясконцыя стогны, скаргі, нараканні. Шо с твоего доўнанія? Буразі.
ДОЎНАЦЬ незак. Стагнаць, наракаць, скардзіцца, бурчаць нездаволена. Годзі ты доўнаў, нехто цебе слухае, шо ты доўнаеш. Цераблічы. Перэстань ты доўнаць, як лёг, то лежы там. Сямігосцічы.
107 👁