мой самы меншы сынок прыехаў да мне трохі то сім, то тым оплёў гэты садок. Д а я от іх із весны пасу ў этом городзі. А як стало этэ зелье росці, то от по жмені этого зелья вурвала, вурвала да ўкінула, да поставила воды, да воны поелі. А молоко тэ саме. Д а красота мне! Дай жывом. БАЦЬКАВА Д ЗЯЩ Н СТВА Бадьку було сем годкоў, ек ёго бацько ум'ёр. Мадер цяжко одной жыць було, i пошла вона зноў замуж. Д а на семеро дзецей: п'ядь хлопцоў i дзве дзеўкі, а ёго ўзела восьмого. Вон Мікітка зваўса. А ему ж сем годкоў. А вон побуў там коло тое мадер, а тые шо ж, тые ўсе родные. А гэто ўжэ чужэ. Воны ёго тэ от себе, а тэ от себе. А маці ж не седзіць, семеро ж дзедей. Ей жэ нема колі гледзець за вамі. То тые дзеці ідуць у гумно, молоцяць. «Той ты, Мікітко, ідзі з імі, да там погледзі, да повучыса. Д а будзеш прывукаць». То той Мікітка пбидзе, то воны ёго наб'юць. То вон ужэ не знае куды йці. Прыдзе до свое старое хаты, походзіць, походзідь, хата замукана. Не мае сілы, не мае чым ее отмукнуць. I так вон мучыўса зіму. А потом ужэ весна, цепло. Трапіў неку залезяку, да гэту клямку вуцег, да отмукнуў гэту хацінку. Д а ў эту хату зайшоў, да ек лёг! То мо вон, кажэ, ек заснуў у той своёй хаццы, то не хоцеў ні піць, ні есці! Оддыхаў дай годзі. Да, бувало ж, это навёк росказваў бацько. I маці ж та ёго прыдзе к нам да росказвае. Ну, а дале ўстаў да так гледзіць у вокно. А буў дзед бездзетны, вон жыў з бабою. Гледзіць Мікітка у вокно, а йдзе дзед той. Д а пошоў дзед домоў да кажэ: «Гапо, Петрбу хлопец, Мікіта,— кажэ,— ходзіць у хаццы». «Ох, то я ж чула, Семён, шо она ж ёго шукае. Воны ж не знаюць, дзе вон дзеўса». «Вон,— кажэ,— у своёй хаці спіць». « Ох да божэ ж мой! То вонэ ж голоднэ! Ідзі возьмі ёго к собе. Д а накормім ходя ёго». Зове той дзед, а вон кажэ: «Ек я прыду к вам, то вы зноў мене туды заведзецё, не пойду». То той дзед прынёс ёму, да накорміў ёго, да поклаў ёму. Ужэ вон у своёй хаці' хозяін, зашчопіцца. Ужэ й той мадер сказалі. Та маці подойдзе только к хаце, то вон ужэ под лавою, сховаўса, І ні отозваўса, i нічого. Д а так жэ, бувало, росказваюць. Ну да ўжэ вон i жыве. А потом потроху, потроху, да пошоў ужэ к тому дзеду. Той дзед кажэ: «Знаеш шчо, Мікітко, я цебе ж буду годоваць, ў мене ж дзецей нема. Д а ты ж будзеш зо мною ехаць на конях, да я цебе буду браць на воз». Шо ж, хлопцу этой подай! «Я цебе й устрою, ты ў мене й не змерзнеш, ты ў мене й нічого». Уговорыў той дзед. Пошоў той Мікітка к тому дзеду. Ужэ жыве ў того дзеда. Дзёўбё, то дрова пособляе, то куды той дзед едзе, i вон ужэ з ім едзе. Ужэ вон седзіць i коні погоняе. «У Семёна ўжэ,— кажэ,— Мікіта. Ужэ не ў Одаркі,— мацер зваласа Одарка. Это ўцёк оттулека. Бо ўжэ недзе Семен узяў». Д а той Мікітка годуецца да годуецца ў того дзеда, да Семёноў годованік, да Семеноў годованік... Ек уполёту ўжэ едзе, або ведуць коні пасціць да на ночлёг, то той Мікіта ек заспевае, то та мацер вуйдзе на ганок, да сколько чуе голосу, столько вона слёзы лье! Шо ж, такё ўрэм'е колісь було. Н у так жэ жыць не можны, поле. А шчо вона одна зробіць? I пошла замуж... Як цепёрэка, то ужэ б жыла б ic своім дзіцям i ўне дбала б. Д а того ўжэ бацька мого годоваў той дзед дай ожэніў. Дай ужэ разом жылі. А дале узяў той дзед собе зробіў хату да сам жыў. А той мои
Дадатковыя словы
годбванік, замўкана, зашчбпіцца, молбцяць, набюць, отмукнўць, отмукнўў, оттўлека, пбйдзе, петрбў, пядь, умёр, ўрэме
0 👁