бацько, бувало, робіць сані, возы ў хаці. А хату зробіў наглу, от тут стояла. То вон воза того робіць у хаці, сані тые робіць у хаці. Навек робіць, робіць... Д а закурыць люльку, да дзержыць у руках, да ў людзей ні ў кого не свеціцца, а вон оддыхае. Д а от так о сядзе коло стола, да ек запое! Ох, божэ ж мой! Д а эту вон песню спеваў, да ек запое! Д а й горэ мое веліке, Ек жэ горэ й ножэнькі не носяць. Д а вуводзіць, ек жонка. I гора ножэнькі не носяць, I ручкі беленькіе не роб'яць, I сон головоньку валяе, I дзе ж мой мілы п'е-гуляе. То это ўжэ моя песня, я, бувало, ўжэ ее, як научылас, то то спеваю. Она доўгая, хай вона... с п у ж а у с я У нас колісь двоіх велі коні на ночлег. Одзін зваўса Рыгор, а другі — Самойло. Рыгор кажэ: «Самойло, ты шоб коло кладзьбішч мене подождаў. Я вот пока устрбюса, хай коні твое походзяць, да ты мене там подожджэш». Ну й эты Самойло загнаў коні до кладзьбішч, лёг да i заснуў. А колісь такіе світкі булі. А гэты Рыгор прыехаў да коло ёго заснуў. Самойло уставаць — неможна. Да як вулузаўса ужэ со світкі, да ек поплёўса! Рыгор крычыць: «Самойло, Самойло, это ж я!» А той Самойло поп'ёрса мо до самое хаты. А вон так у могліцах спужаўса! Думаў, мо то мёртвы его ўжэ прыгрузіў. МЯДЗВЕДЖ АЯ ПАДЗЯКА (падание) А то маці росказвала. Була маці шчэ дзеўкою. Д а пошла вона з мацер'ю на Бор, так от у лес (у іх там було поле). Пошлі жаць, да йшлі наноч. Удзень вельмі жарко. То воны раненько жнуць i подвёчор. Рано ўсталі, зайшлі мы i давай жаць. Жном i жном. Ну, маці то жне. А я, кажэ, пожну,, пожну й роззіраю, мо нехто йдзе, мо нехто едзе. Ну, кажэ, я так гледжу — ідзе мадзвёдзь. Так я ту мацер тоўхёць: «Мамо, поба, хто к нам ідзе». «От жні, а то прызіраёсса, шчо йдзе. Хай ідзе!» Вона жне й жне, а вон ідзе i кульгае. Прышоў да поклоніўса той бабі дай показвае лапу. Вона погледзела, аж у той лапі така трэска седзіць! Цягне, дягне та баба — не можно вуцегці. А вон показвае — зубамі. Вона ўзела, кажэ, зубамі да вуцегла тутрэску. Да пошла ic куска сала вурэзала да онучу, да замотала ёму эту ногу. Поклоніўса, кажэ, i пошоў. Пошоў, кажэ, ўжэ й нема, й нема... Адале, так под полудзень зноў ідзе. Ужэ йдзе, ужэ й так не кульгае. Ідзе, кажэ, i ў лапах несе столькі мёду, шо маці прослала полоценцэ, а вон положыў, i иоклоніўса, i пошоў. I больш, кажэ, i ні чулі, i ні бачылі ёго. Ж у к о ў ск а я Пр а ск о ў я Мікіт аўна, 1907 г., в. Стараж оўцы Заігісаў у 1981 г. на магнітафоне i зр аб іў т ранскрипцию П. A. М іха й л а ў
Дадатковыя словы
вувбдзіць, вўрэзала, вўцегці, мацерю, мбгліцах, попёрса, робяць, ёмў
0 👁