Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
ДЗГРКА ж. Дзірка. Стрыж у прымолі дзіркі не poбінь. Цераблічы. Не віновата свінка, да віновата дзірка (прыказка). Хачэнь. Памянш. д з i p о ч к а. Колько на небе зорочдк, только на земле дзірочдк (загадка). Пожня (адгадка). Луткі. ДЗГСК.АЛО ж. Жалезны абручык i дрот з кручком, пры да'памозе якога дзеці коцяць абручык. Аздамічы. ДЗІЦЕНЯ' и. Дзіця. Дзеці большые, а малёнькіе — дзщенята. М. Малешава. Твое дзіценята ў калюгу залезлі да лёпаюцца. Пагост. ДЗІЦЯ' н. Тое ж. С пецьма дзецьмі осталиса та жонка i горуе. Дай бог дзеці i шчасця ў дзецях (прыказка). Хачэнь. Малые дзеці спаць не даюць, а большые — жыць (прыказка). Сямігосцічы. ДЗЩ Я'ТКО к. І м. ласк. Дзіця. На, мое дзіцятко, груш, мо ў вас нема. Хачэнь. Ох, мой дзіцятко родны, ўстань! Сямурадцы. ДЗІЦЯ'ЧЬІНЬІ прым. Дзіцячы. Одзёжа дзіцячына замурзана. М. Малешава. ДЗІЧ ж. Тое, што існуе або імкнецца існаваць само па сабе. Дзіч дзічэю, не годуюцца ў хаці, то я вугнаў на рэку (пра дзікіх качак). Цераблічы. У нас паша дзіч, абы-шчо, нема нішчо. Запясочча. Той дзіч, гайсцёр, не тэ, шчо бусько. Рубель. ДЗІ'ЧКА ж. Дзікае пладовае дрэва. Дзічка вона не) шчэплена. Альпень. . ДЗІЧЫ НА' ж. 1. Дзічына. От дзічыны наеўса! Аздамічы. 2 экспр. Тое, што існуе само па сабе, непатрэбнае, недаступнае. У лесе ў нас дзічына, попасу нема. В. Ма* лешава. , ДЗЬГБНУЦЬ зак. Ударыдь, рэзка пацягнуць. Зарз ек дзыбну, то I перэкоцісса! Цераблічы. Так дзыбнула, а вуцяг — нема (пра кляванне рыбіны). М. Малешава. Дзыбні вожкамі, поедом. Пагост. ДЗЫГА'Р, ДЗІГА'Р м. Ёрш-насар. Я бачу, дзыгара поймалі. Верасніца. Памянш. д з ы г а р ы к. Дзыгарык? Вукінь,. хай росце. Пагост. Д ЗЫ ТН УЦ Ь зак. Рэзка шморгнуць. Як дзигнуў, так ключы з зубоў вурваў. Запясочча. ДЗЫ'ЗКАЛО «. Тое, што звініць крыламі. Цераблічы. ДЗЫ'ЗКАЦЬ незак. Звінепь крыламі. Пчола дзызкае.. Цераблічы. ДЗЬМУ'ХНУЦЬ, ДМУ'ХНУЦЬ зак. Шпарка прабегчы, праляцець. Як дзьмухнуў гэтый снарад! Пагост. У ле
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дапамозе, дзйгнуў, дзызкало, дзызкаць, дзьмухнуць, дзігар, дзіцячьіньі, дмухнуць, осталйса
2 👁
 ◀  / 273  ▶