Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
ДЗЁФ ОН м. Цёран. Дзёрон тожэ колючы. Дварэц. Д З ё УБАТА ж. экспр. Дзёўбала. Нашчо мне гэта дзёўбага! (пра скавароднік, які накідваюць пальцам). Бярэжцы. ДЗІВА'К м. Дзівак. Hy i дзівак ты! Так жэ не можно. Цераблічы. ДЗІВА'Н м. Дыван. Дзіваны ткалі суконные да на шнурэ. Хачэнь, ДЗІВІНА' ж. Вялікае дзіва. Oŭ, да дзівіна! Шо то робіцца, дзіво велікеі Дварэц. ДзівІна, шо добрэ гуляць! B. Малешава. ДЗІВІ'ЦЦА незак. Глядзець. Седіть, седіть, дівіцца, діеіцца ў кніжку, а далей спіть. Альпень. А мне ж як дзіўлюс уніз} то так, як ворывейко/ поле. Мачуль. Свінья не дзівіцца на бога, да на стога (прыказка). Сямігосцічы. ДЗГВО н. Дзіва, незвычайнасць. Нам дзіво гэто (пра збіранне слоў). Кароцічы. Да дзіво, шо не купіла тые чоботы! М. Малешава. Дзіво, шчо будзе доход, а як жэ! Дварэц. Не дзіво піво, але добрые людзі! (прымаўка). В. Малешава. ДЗІВОВА'НЬЕ я. Угляданне. Тым сёстрам поробілосо з дзівованья. Верасніца. ДЗІВОВА'ЦЦА незак. Здзіўляцца. Ну, усе дзівуюццаг шо таке. Верасніца. Усе людзі дзівуюцца, шчо така дзеўка хороша стала. Бярэжцы. ДЗІВО'СІЯ ж. Дзіва. Дзівосія була з его,, так чворыў. Цераблічы. ДЗГДЗЯ ж. Грудзі ў жанчыны. Зарэ-зарэ дзідзі дам! В. Малешава. ДЗІК м. 1. Дзікі кабан. Забілі дзіка мах! Цераблічы2. Дзікі драпежнік. Як дзік (пра коршака) куру поеў, то вона ўжэ дзікова кура, ее ніхто не есць (павер'е). В. Малешава. ДЗГКІ прым, Дзікі. Дзве дзікіх вуцьвы бачыў — селезён i селезёнка. Луткі. А Дз і к а к о н ю ш ы н а. Дзяцеліна. Запясочча. Д з і к е м'я со. Нарасць, пухліна ў ране. Як ваўка боліць вельмі доўго, то неке дзіке мгясо вупрэ, такі струп. M. Малешава. ДЗІКО'ВІНА ж. Дзічына. Дзіковіна ўся, птаство, прылётае ў Румынію. Дварэц. Трусы ніяк не можно зваць на імя — воны ж дзіковіна. Там жа. Я тожэ погледзеў, шо за дзіковіна такая. Сямурадцы. ДЗІРА'ВУ прым. Дзіравы. Крыша дзірава, тополя ўпала да дзірку зробіла. Старажоўцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ворывейкоі, дзівованье, дзівовацца, дзіраву, кўру, павере
4 👁
 ◀  / 273  ▶