някі каркаюць, падло! (праклён). Хачэнь. 2 метаф. неадабр. Гаварыць. Шо ты там каркаеш? Хачэнь.
КАРКОВІНА ж. Сала з карка ў кабана. На карку — то карковіна, само тоўшчэйшэ сало. Альпень.
КАРОК м. Карак, плечы. Накладалі ермо на волы на карок. Мачуль. Карок і на хібу — саме тоўстэ сало ў кабана. Запясочча.
КАРПАЛЁВУ прым. Паркалёвы. Кароцічы.
КАРТОПЛЕВІНЬЕ н. Бульбоўнік. Запясочча.
КАРТОПЛЕВІШЧЭ н. Бульбянішча. Запясочча.
КАРТОПЛЕНЬЕ н. Бульбоўнік. Дзе веліке картопленье, то нічого не будзе. Бярэжцы. Картопленье варылі ў голодуху, то хужэй за ўсего. В. Малешава.
КАРТОПЛІ мн. Бульба. Му ўчоро наўбіралі на сотцы мо дваццаць мешкоў картоплёў. Кароцічы. Шчэ й моя браціха прыдзе нам картоплі сеяць. Пагост. Як на Юр'е дождж пойдзе, то на картоплі ў нас зрожай (прыкмета). Старажоўцы.
КАРТОПЛІК м. Бульбіна. По одному картопліку, то з мене на тыждзень. Мачуль.
КАРТОПЛІШЧЭ н. Бульбянішча. Аздамічы.
КАРТОПЛЯНІКІ мн. Пампушкі або бліны з бульбы. А ў мокотрыку — картоплянікі, достанеш с печы і закусіш боршч. Тураў. С картопляў млінцэ, то это картоплянікі. М. Малешава.
КАРТОПЛЯНКА ж. Каша з тоўчанай бульбы. Ела картоплянку с хлебом, люблю тоўчаные картоплі. Цераблічы. Звары картоплі, то, бі картоплянка, роспоўзаюцца. В. Малешава.
КАРТОПЛЯНЫ прым. Бульбяны. Картопляны млінец. Запясочча.
КАРУК м. Свіны страўнік, начынены мясам. Карук у нас напіхаюць м'ясом, і ёго подвешваюць на вероўцы под строп. М. Малешава.
КАРЭМЗА ж. Каржакаватае дрэва. Карэмза, нема ствола хорошэго, голья много. Запясочча.
КАРЭМЗАКОВАТЫ прым. Каржакаваты. Карэмзаковаты дуб. Запясочча.
КАРЭМЗАТЫ прым. Тое ж. Хвоя карэмзата. Кароцічы. От еты корч карэмзаты прыйшоў! Пагост.
КАРЭМЗАЧ'Е н. зб. Каржакаватыя дрэвы. Шчо з гэтого карэмзач'я будзе? Луткі.
КАРЭМЗАЧЫНА ж. Каржакаватае дрэва. Росце така карэмзачына, едзіць без росту, гольё абы-як. Луткі.
77 👁