рэньчыка і посадзіла коло прызбу. Гэтые каралікі ўсе лето цвітуць. М. Малешава.
КАРАМЕЙДА ж. Неахайная, няспрытная жанчына. До карамейды ў хату не зайдзеш, кругом павуць, гразь. Верасніца.
КАРАСЬ м. Карась. У Ербеёўскім карасі дзержацца навек. Луткі. Е карасі красные, есцека і белые карасі. В. Малешава. Шырокі жалезны падосак на драўлянай восі (рабілі ў Д.-Гарадку). Воз на карасёх — это старынны воз. В. Малешава.
КАРАЦЬ незак. Караць. Рыбакі ловяць браконьероў і караюць. Сямігосцічы. Шоб буў бог на том небі, то б усіх грэшнікоў караў, а ек не карае, то нема ёго. Пагост.
КАРАЧКОВАТЫ прым. Крываногі. Карачковаты хлопец. Цераблічы.
КАРАЧОВАЦЬ незак. Ісці ў развалку. Ідзе, карачуе п'яны! Альшаны.
КАРАЧУН м. Крываногі чалавек. Крывоноге таке дзіця, то зовом карачун. Луткі. Ідзе человек да ногі вугнуты, то кажуць карачун. В. Малешава.
КАРАЧУНОВАТЫ прым. Крываногі. Ек ідзе, то ногі шыроко ставіць, можно возом проехаць, это і е карачуноваты. М. Малешава. Карачуноваты, шо ногі дугою мае. В. Малешава.
КАРБ м. Рубец, засечка, зарубка, штрых. На рогу ў корові есцека карбі такіе. В. Малешава. Сем карбоў — вот хорошая вутва! (пра выступы на дзюбе качкі, па якіх пазнаюць яе ўзрост). Мачуль.
КАРБЕЖ м. Тое ж. Купуеш короўку, карбежы лічы, колько целят було. Сямурадцы. Под прыпечком карбежы, хто ведае — не кажы (загадка). Зубу (адгадка). Хачэнь. Памянш. карбежык. Наробіла карбежыкоў на палцы. М. Малешава. Карбежыкі на булцы хлеба. Запясочча.
КАРБОВАНЫ дзеепрым. З цісненнем, з нарэзкамі, з насечкамі. У вас плашч карбованы. Кароцічы.
КАРБОВАЦЬ незак. Рабіць зарубкі, насечкі, цісненне, штрыхі. Карбоваць трэба мучку, шчоб не була права, ее лепш прасці. Луткі.
КАРЗАН м. Кажан. Хачэнь.
КАРКА ж. Карак. Карка е ў чоловека, а ў коня холка. Запясочча.
КАРКАЦЬ незак. Каркаць. Хай над тобою воро
76 👁