КАРЭМЗОВАТЫ прым. Каржакаваты. Карэмзовата лоза, бувае, е. Цераблічы.
КАСА ж. △ Касу мець. Распараджацца грашыма. У корчме онно старые пілі, вон жэ, стары, касу маў, вон і піў. Сямігосцічы.
КАСІЦЦА незак. Спраўляць гулі. Касяцца чорты ў Радзіцком болоці. Тураў.
КАТ м. Кат. Кат ты, катуеш людзей, глумісса з іх! Аздамічы. Чужа хата горш за ката (прыказка). Запясочча. Нема горшого ката над родного брата (прыказка). М. Малешава.
КАТАЛЮШКІ мн. Дзіцячы цацачны возік. Прывезлі такіе каталюшке ему хорошые, а вон і не позірае, усе з гэтым трактором. Луткі.
КАТАНКА ж. Шрот. А катанка з волова. Цераблічы.
КАТАПЦЫ мн. Крышаны хлеб з малаком. Накрышыці хлеба да заліць молоком, і то называецца катапцы. Аздамічы.
КАТКА ж. Скрутак. Бачу, катка грошэй у кішэні ў сына. Дварэц.
КАЎКАЦЬ незак. 1. Мяўкаць. Я ж ему дала есці, а вон шчэ каўкае. Запясочча. Вупусці кота с хаты, годзі вон каўкаў у порозі. Азяраны. 2. Вызваляцца ад з'едзенага, адрыгваць, бляваць. Бусько наглытаецца багато, наберэ ў серэдзіну да і каўкае, вукідае своім дзецям. Мачуль.
КАЦ выкл. Выгук, якім адганяюць ката. Хачэнь.
КАЦА ж. Тупы канец у яйку. Хотамель.
КАЦАЛАПКА ж. Той, што касалапіць пры хадзе. Як о гэтак ідзе, то кацалапка (паказвае, што касалапіць), а як о гэтак (паказвае, што зводзіць пры хадзе калені разам), то клішаву. В. Малешава.
КАЦЕРЫНКА ж. 1. Прымітыўная лябёдка (у ветраку, на лодцы пры плыце для пад'ёму якара). Запясочча. 2. Чабор. Луткі.
КАЧАВЕЛЬНІК м. Рагоз. Пагост.
КАЧАЛБАСНІК м. Тое ж. Сямурадцы.
КАЧАЛКА ж. 1. Адна з дзвюх качалак. Дай мне веліку качалку, бо ў мене малая е. Луткі. 2. Рулон. Та качалка плёнкі стоіць сорок рублей! В. Малешава. 3. Шышка на рагозе. Качалкі на рогозі ростуць. Луткі. А дале выспее та качалка, то пух. Старажоўцы.
КАЧАЛКІ мн. Рагоз. Качалкі, ек рогожнік. Подуш
76 👁