Старонка 179
◀ / 273 ▶
ні такіе ў госці ехаць. Сямігосцічы. Сват і сваха ў каламажцы прыехалі. В. Малешава. Каламажкі булі ў шляхты. Верасніца. КАЛАМУТНЫ прым. Каламутны. Каламутна вода, піць не можно. Альпень. КАЛАПЕТА ж. Калатуша (пра гразь). Дорогу так розмесілі, такая калапета, шчо ні пройці ні проехаць. Тураў. КАЛАПЕЦІЦЦА незак. Мясіцца, боўтацца ў гразі. Калапеціцца ў гразё дзіця. Запясочча. КАЛАЧ м. Абруч. Калачэ ў жаках, у кошэлі. Пруты гне ў калачэ. Луткі. Завязванне хусткі абручом. Намотае хустку на газету да зробіць калача. Аздамічы. Калач робілі на другі дзень, як дзёўка выйдзе замуж. М. Малешава. КАЛАЧОВАТЫ прым. Вельмі крываногі. Калачоваты — у кого крывые ногі. Мачуль. КАЛАЧОЎКА ж. Скручаны дубец, якім прывязвалі зубы ў драўлянай баране. Да наўкрэст скруціш гэту калачоўку, то зуб не подасца. Хачэнь. КАЛДОБА ж. Калдобіна. Дорога крывая, онно калдобі. В. Малешава. КАЛДОБАН м. Тое ж. Калдобаны повубівалі, шо колёса поломаць можно. Аздамічы. КАЛДОБІНА ж. Тое ж. Попаў колесом у калдобіну і обернуў воза с снопамі. Тураў. КАЛЕКА м. і ж. Калека. Злеціш да розоб'ешса, да будзеш калека, да навошчо ты тогды кому? Мачуль. Калека не родзіцца, то зробіцца (прыказка). М. Малешава. Памянш. калёчка. Ты ж калечка.— А чого я, бабо, калечка?— У цебе ж малёнькі носочок (жарт). Сямурадцы. КАЛЕКАЛКА ж. Калюга. Калекалка — шо свінні ідуць і калекаюцца. Азяраны. КАЛЕКАЦЦА незак. Пэцкацца ў гразь у калюзе. Мушчына п'яны ў гразе калекаецца. Азяраны. КАЛІВІНА ж. Каліва. По одной калівіні лён роскідае віхор. Луткі. КАЛІВО н. Сцябло расліны. От, кажэ, плохі год, дажэ каліва доброго не наросло на льне. Луткі. Ечмень по каліву збірала. Хачэнь. КАЛІКАЛА ж. Дзіцячая гульня. Дзве каманды выстройваюцца ў адзін рад насупраць адна адной і бяруцца за рукі. Адна каманда выклікае: «Калікала, а ў чом
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 273 ▶