слуга? Пятого, дзесятого, к нам Пецю сюды».— Выкліканы бяжыць і стараецца разарваць ланцужок другой каманды. Калі яму гэта ўдаецца, то ён забірае аднаго іграка з гэтай каманды ў сваю. Калі ж не, то сам застаецца ў ёй. Луткі.
КАЛІНА ж. Каліна (часцей сам кустарнік). Стоіць певень над рэкою с чырвоною бородою (загадка). Каліна (адгадка). Хачэнь.
КАЛІНОЎКА ж. Страва з ягад каліны. Каліноўкі понаедаемса, да здоровенные булі. Тураў.
КАЛІНОЎНІК м. Тое ж. Каліноўнік с хлебом едзяць. Хачэнь. Каліну сушымо, становімо ў печ, ек роспарыцца, усыплём мукі, опарым горачэй водою, вольем воды і варымо каліноўнік. Пагост.
КАЛІНЫ мн. Каліны (ягады). Каліны і рабіны подвешваюць. Запясочча. У нас етых калін е! Іх рвуць да варэнье вараць. М. Малешава. Страва з калін. Коўш мукі жытнёе сыпле, тые каліны, воны ўздрояцца ў печэ, мука жытна осолоджае, а потом вараць з водой кіпячоною. Верасніца.
КАЛІТА ж. Каліта, сумка. Каліту з лося робілі леснікі і рапоткі на крышку прышывалі. Цераблічы. Каліту чэрэз плечо носілі. Запясочча. Над сіротою і бог с калітою (прымаўка). Сямігосцічы.
КАЛІТКА ж. Скураная табакерка. Пагост.
КАЛІЦЦА незак. Гразніцца, пэцкацца. Каліцца не хочу і говорыць не буду про тэ з ім. Аздамічы.
КАЛІЦЬ незак. Гразніць, пэцкаць. Эдзіку, не калі рук у гразэ. Сямігосцічы. Бяліць, мазаць. Каліць хату буду. Запясочча.
КАЛЮГА ж. Калюга, лужына. Напрамік калюга така будзе, вода. Луткі. От калюг наробій дождж! Хачэнь. перан. П'яніца. Ох, калюго ты, калюго! Не нап'есса! М. Малешава. Калюга вон, і говорыць нема шчо про его. Луткі. Памянш. калюжка. Дожджыку, сыпені, коб калюжкі булі, по коленца брулі! Бярэжцы.
КАЛЮЖНІК м. П'яніца. От калюжнік, п'е і п'е! Верасніца.
КАЛЮЖЫЦЦА незак. Пэцкацца ў гразь у калюзе. Свінья дзікіе калюжыліса. Мачуль.
КАЛЯНДРА ж. Каляндра. Пахучэ зелье, чорные семкі, каляндру кладуць у хлеб. Кароцічы.
КАЛЯСКА ж. Кіёк, кульбачка. Не йдзі ў лозу, бо ў капелюшы да с каляскою вуйдзе! (пра чорта). Хачэнь.
82 👁