кажучы, рак на ёго напаў. М. Малешава. Не пры нас кажучы, забіло корову громом. Луткі. Не цепер кажучы, ціх напаў. М. Малешава.
КАЖЭМ часц. Так кажучы. Одзін сын, кажэм, старшы буў, а потом я. Сямігосцічы. Кажэм, у іх не так. Тураў.
КАЗАН м. 1. Кацёл. Казан на болонье беруць. Альшаны. Булі казаны чоловек на чотыры, на п'яць. Буразі. 2. Кажан. Казаны булі такіе, нізенько так уночы лёталі. Хачэнь. Казаны едзяць мед і пчолы. Запясочча. Памянш. к а з а н е ц. Альшаны.
КАЗАНІЛО н. экспр. Вялікі кацёл. От таке казаніло молока було! Запясочча.
КАЗАНЫ дзеепрым. Сказаны, выказаны. Ты казанэ кажэш, а я бачыў на свое вочы. Цераблічы. А нашчо ты сказала, хай тобе казанэ! (пераадрасоўка непрыемнасці). Хачэнь. Не буду казаць казанэ, а шчо мне було. Сямігосцічы. △ Н е т о б е х а й к а з а н о. Выказ перад упамінаннем у размове непажаданага. Хачэнь.
КАЗАНЬ ж. Сказанае, выказанае. А казань ту ты запісаў? Дварэц.
КАЗАЦЦА незак. Здавацца. От, кажэцца, еў бы і не знаю, як еў бы, а не могу. Луткі. Каацца, ужэ усе перэпісалі. Альгомель.
КАЗАЦЬ незак. Гаварыць. А я думаю — ну, постой, говоры ты да ўжэ я послухаю, шчо ты будзеш далей казаць. Мачуль. Ну, ек рано не прыехаў, то нема й шчо казаць. В. Малешава. Не кажэць, гэто не подбел. Хачэнь. Казаў Кузьму чорт — возьму, да і цепер не берэ (прыказка). Ек хорошэ кажэш, то кажы, а ек плохое — то ў хвост повежы (прымаўка, пра шчабятанне сарокі). М. Малешава. Кажы ему абразы, а вон ка гарбузы (прыказка). Там жа.
КАЗКА ж. Казка, байка. Ці прыказка, ці казка, ці праўда — не знаю. М. Малешава. Тогды доўгу казку роскажу. Кароцічы. А ўжэ картоплі булі, то на казку, ніколі такіх не було. Сямурадцы.
КАЗУЛІ мн. Пустыя байкі, балбатня. Да гэто тые казулі, шчо цётка нам росказвала. Верасніца. Я ей козулі кажу, а вона моўчыць. Бярэжцы.
КАКУРАТ прысл. Акурат, дакладна. Картоплі какурат по кулаку. Аздамічы. Вон жэ должэн быць какурат. В. Малешава.
КАЛАМАЖКА ж. Выязныя сані. Каламажка — са-
105 👁