ні такіе ў госці ехаць. Сямігосцічы. Сват i сваха ў каламажцы прыехалі. B. Малешава. Каламажкі булі ў шляхты. Верасніца. КАЛАМУ'ТНЫ прым. Каламутны. Каламутна вода, піць не можно. Альпень. КАЛАПЕ'ТА ж. Калатуша (пра гразь). Дорогу так розмесілі, такая калапета, шчо ні пройці ні проехаць. Тураў. КАЛАПЕ'ЦІЦЦА незак. Мясіцца, боўтацца ў гразі. Калапеціцца ў гразё дзіця. Запясочча. КАЛА'Ч м. Абруч. Калачэ ў Жаках, у кошэлі. Пруты гне ў калачэ. Луткі. Завязванне хусткі абручом. Намотав хустку на газету да зробіць калача. Аздамічы. Калач робілі на другі дзень, як дзёўка выйдзе замуж. M. Малешава. КАЛАЧОВА'ТЫ прым. Вельмі крываногі. Калачоваты — у кого крывые ногі. Мачуль. КАЛАЧО'УКА Ж. Скручаны дубец, якім прывязвалі зубы ў драўлянай баране. Да наўкрэст скруціш гэту калачоўку, то зуб не подасца. Хачэнь. КАЛДО'БА ж. Калдобіна. Дорога крывая, онно калдобі. В. Малешава. КАЛДО'БАН м. Toe ж. Калдобаны повубівалі, шо колёса поломаць можно. Аздамічы. КАЛДО'БІНА ж. Toe ж. Попаў колесом у калдобіну i обернуў воза c снопамі. Тураў. КАЛЕ'КА м. i ж. Калека. Злеціш да розоб'ешса, да будзеш калека, да навошчо ты тогды кому? Мачуль. Калека не родзіцца, то зробіцца (прыказка). М. Малешава. Памянш. к а л ё ч к а. Ты ж калечка.— А чого я, бабо, калечка?— У цебе ж малёнькі носочок (жарт). Сямурадцы. КАЛЕ'КАЛКА ж. Калюга. Калекалка — шо свінні ідуць i калекаюцца. Азяраны. КАЛЕ'КАЦЦА незак. Пэцкацца ў гразь у калюзе. Мушчына п'яны ў гразе калекаецца. Азяраны. КА'ЛІВІНА ж. Каліва. По одной калівіні лён роскідае віхор. Луткі. КА'ЛІВО н. Сцябло расліны. От, кажэ, плохі год, дажэ каліва доброго не наросло на льне. Луткі. Ечмень по каліву збірала. Хачэнь. КАЛІ'КАЛА ж. Дзіцячая гульня. Дзве каманды выстройваюцца ў адзін рад насупраць адна адной i бяруцца за рукі. Адна каманда выклікае: «Калікала, а ў чом
Дадатковыя словы
дрўгі, калачоука, калекацца, каліво, калівіна, пяны, розобешса
3 👁