Старонка 170
◀ / 273 ▶
вопратку. Зубу выплётаюць на рушнікі. Цераблічы. △ У зубу. Узор рысачкамі ўдоўж палатна. Рушнік у зубу для маршалкоў ткалі. Дварэц. ЗУЗУБ м. Зазуб, зазубень, выступ. Стаў ты такі зузуб! Сямігосцічы. △ Станавіцца зузубом. Пярэчыць. От шчэ зузубом становіцца. Сямігосцічы. ЗУНУЦЦА незак. Сунуцца. Зунецца песок. Бярэжцы. ЗУРОКІ мн. Урокі. Верасніца. ЗУРОЧЫЦЬ зак. Сурочыць, урачы. А зурочаць, то беда, болею, да так болею, шо не ўстану. Бярэжцы. Як хто багато несе або скоро ідзе ці так от хороша дзеўка, коб не зурочылі, не занегожэць, скажы ему: соль да печына, да чорт з твоімі очыма! Хачэнь. ЗУСІМ прысл. Зусім. Зусім недобро ўзышла картопля. Бярэжцы. Дочка забрала зусім бацька жыць. Сямігосцічы. ЗУСТРЭЦЦА зак. Сустрэцца. Ну вот з'ехаліс, зустрэліса ўжэ, зоставілі корабле, покідалі якора (з казкі). Кароцічы. ЗУСТРЭЦЬ зак. Сустрэць. Вы пойдзеце і зустрэнеце кого. Тураў. ЗЫБАЦЬ незак. Кляваць. Зыбае рыба. Луткі. ЗЫЗ м. Паклёп. Зыз на мене понеслі людзі. В. Малешава. ЗЫЗКАЦЬ незак. Бзыкаць. Зызкае, бы пчола. Аздамічы. ЗЫК м. Зык, рэзкі крык. Ох, да тут крык, да зык, да соматоха, да не знаюць, дзе дзецца! Старажоўцы. ЗЫКАЦЬ незак. Крычаць. І воны зыкалі, і крычалі, і ўтонулі ўсе ж. Сямігосцічы. Шо ты зыкаеш на мене! Там жа. ЗЫЛЕЦ м. Гаспадарлівы хлопец, зух. Запясочча. ЗЫЛІЦА ж. Гаспадарлівая дзяўчына, зух. Запясочча. ЗЫНУЦЬ зак. Пабегчы. Овэчкі як зынуць на мэне од воўка! Мачуль. ЗЫР м. Гарачыня, спёка, жар. Ек зыр велікі ў печэ, то вугрэбом жар у копку, а то пірогі погораць. М. Малешава. Хлеб облі водой да і кідай у пэч, коб его зыр обхопіў. Мачуль. От на уліцы зыр велікі! Там жа. Гарачка. Як дзядзька гром убіў, то шчэ Ганка з зыру перэехала тэ озеро. М. Малешава. От ек наложу очкі, то неяк бы зыр у мене з'яўляецца. Луткі. △ Даць зы-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 273 ▶