ЗРЭЗАЦЬ зак. Зрэзаць. Зрэзала ведро яблок на раз да ссушыла. Дварэц.
ЗРЭЗАЦЬ незак. Зразаць. Зрэзае грубого дуба, ссёкае половіну і робіць чоўна вукотом. Сямігосцічы.
ЗРЭЗВАЦЬ незак. Тое ж. Зрэзвалі вільчыка ў хвоі. Луткі.
ЗУБ м. Зуб. Зубі ўсе е і косы не сівые ў его. Сямігосцічы. Рання пташэчка зубы церэбіць, а позня — очы (прыказка). В. Малешава. 2. Востры выступ. У граблі зубу роб'яць з вербіны. М. Малешава. △ Кутніе зубу. Карэнныя зубы. Кутніе зубу ростуць позно. Хотамель. На зубу ўзяць. Аказаць рашучае ўздзеянне, прымусіць. Я ж его на зубу возьму, як-то так зробіць? М. Малешава. Не до зуба. Пра нежаданне. Мне здаецца й добрэ, хорошэ, а бацько не до зуба. Бярэжцы.
З зубамі звязана некалькі павер'яў. Так, пасля захаду сонца нельга было смяяцца. Сонца нема, шчо ты зубу шчэрыш? Луткі. Нельга было ад разбітага перуном дрэва браць трэску і калупаць у зубах. От гэтой шчэпкой, шчо гром одбіў, поколупай зуба, то ўсей зуб покрышыцца. Хачэнь. Дзіця, як мяняюцца зубы, павінна стаць спіной да печы і цераз сябе перакінуць той зуб і сказаць: «Мушка, мушка, на тобе косцяного, а дай мне жэлезного!» Луткі.
ЗУБАТЫ прым. Зубаты. От зубата, от зубель! Кароцічы.
ЗУБ'Е н. зб. Зубы. Зуб'я дзерэўяные ў бороне булі. В. Малешава.
ЗУБЕЛЬ м. 1. Галавешка. Берэш на зубель порохновату хвою. Луткі. Зубель — головешка, шчо пчолы ходжаюць. В. Малешава. 2 перан. Цыгарка. Узяў ужэ зубля ў рот, закурыў! Аздамічы.
ЗУБІЦЬ незак. Зубіць. Серпу зубілі ковале. Цераблічы.
ЗУБІШЧЭ н. Дзіцячая хвароба на зубы. Запясочча.
ЗУБЛЕНІЦА ж. 1. Галавешка. Зубленіцу запаліць да ў вулей лезе. Дварэц. 2 перан. Цыгарка. Не выпускае зубленіцу з рота. М. Малешава.
ЗУБЛЯК м. Тое ж. Зубляка запалі! Аздамічы.
ЗУБОК м. Долька ў галоўцы часнаку. В. Малешава. △ У зубок. Тканы ўзор. Рушнікі ў зубкі ткалі. Запясочча.
ЗУБУ мн. Карункі, розная аздоба на адзенне ці
81 👁