Вон зроду нікому нічого не дасць. Сямурадцы. Памянш. зродочку. Хачэнь.
ЗРОЖАЙ, ЗРОДЖАЙ м. Ураджай. Кура почала пець, то ее зарэзалі, а молодзіцы прысніўса сон: нашчо ты мене зарэзала, я пела, шчо будзе зрожай, то ўсём будзе і я буду не голодна. Сямігосцічы. Два зроджаі зняў. Бярэжцы.
ЗРОСЛЫ прым. Дарослы. Ек стрэціш дзіця на дорозі і станеш з ім говорыць, то говоры, як з зрослым. В. Малешава.
ЗРОСТАНЫ дзеепрым. Зрошчаны. Шо ідзе зростано, то кажуць блізнюкі. Луткі.
ЗРОСЦІ зак. Вырасці. Ужэ зрослі мі ў своё мацер. В. Малешава. Я коніка маў, я дорожку знаў і маці пускала. Старша сестра, бодай не зросла, седзёлко заховала (з песні). Сямігосцічы.
ЗРОСЦІСА зак. Зрасціся. Не можно дзеўкам есці слівок ці огуркоў, которые зросліса (павер'е). В. Малешава.
ЗРОЎНЯЦЬ зак. Зраўняць. Не зроўняй, божэ, гору з доліною (прымаўка). Сямігосцічы.
ЗРУБ м. Зруб. Зруб буў, а вокон не було. Дварэц.
ЗРУБІШЧЭ н. Тое ж. Тут одно зрубішчэ було, як вернуліса. Чэрнічы.
ЗРУЧНО прысл. Зручна. Не мне зручно робіць, а ему. Аздамічы.
ЗРУШЫЦЬ зак. Зрушыць. Зрушылі чоловека з места. Кароцічы.
ЗРЫВОК м. Абрывак. Вона і зрывок забрала з тое вероўкі. Хачэнь.
ЗРЫНАЦЦА незак. Апускацца. Стань на одзін поннож, то чотыры ніты зрынающца, чотыры подымающца. Верасніца.
ЗРЫНАЦЬ незак. Апускаць. Ек нероўно пороблены кобылкі, то ніты не зрынаюць. Старажоўцы. Утвараць зеў у кроснах. От добрэ кросна зрынаюць, зева чоткіе. Там жа.
ЗРЫЎ м. Разрыў. Як золотнік не на месцы, то зрыў. Альпень.
ЗРЫЎНІК м. Рамонак лекавы. Зрыўнік рыхцік такі, як ромунок. Сямігосцічы.
ЗРЫЦЬ зак. Зрыць. Свінья зрылі оўёс. Верасніца.
ЗРЭБЕНЫ прым. Зрэбны. Зрэбеное полотно. Хотамель.
79 👁