Старонка 99
◀ / 257 ▶
Там жа. Лецючого буська побачуць, кажуць: о, і я летаціму! Там жа. От стоячого буська угледзеў, ногі болець будуць. Сямігосцічы. Бусько прозываюць Яковом. Кажуць: наш Яша прылецеў у госці. Я з малёнства так чуў. В. Малешава. Бусько, клёчко, клекетун, поймаў бабу за коўтун. Волочыў, волочыў, по колено намочыў! Бусько, клечко, знесі мне еечко. А ек не знесеш, то й сам пропадзеш! (дзіцячая вясенняя песенька, якой вітаюць прылёт бусла). Цераблічы. На готовэ кубло бусько найдзецца (прымаўка). Сямурадцы. Бусько, бусько, клекетун, поймаў бабу за коўтун, волочыў, волочыў да ў боршч умочыў, а дзеці не ведалі да той боршч пообёдалі (дзіцячая песенька на прылёт бусла). Там жа. Чорны бусько. Чорны бусел. Чорны бусько у лесі мае кубло. Запясочча. Чорные буські, іх мало, воны лесные, воны ў лесу на дубох. М. Малешава. Памянш. бусечко. Надзелі, бусечко, здороўем! (гавораць, як першы раз убачаць бусла, пры гэтым куляюцца). М. Малешава. БУСЬКОВУ прым. Буслаў, бусліны. Хто буськово кубло роскідае, того бог покарае (прыказка). Верасніца. Буськовы ноachі. Бусельнік (расліна). Луткі. Буськовэ молоко. Кіпарысавы малачай. Буськовэ молоко жоўтым цветом цвіце і кучно росце. В. Малешава. За гэтым буськовым молоком до нас прыежджаў одзін урач, воно мужчынам помогае. Ее чоловек копае, да корэнь гэты даўні трэбо, коб буў, воно моцно вулечвае. Луткі. Буськова плюшня. Касач. Гуркоў нарваў на буськовой плюшне. М. Малешава. БУТ м. Буту нема. Пра бесперапынную дакуку. Колі у той хаці хлопцы, то дзеўкам буту нема. М. Малешава. Мне буту от вас нема, надоделі ву своімі вутвамі. Там жа. Быту не даваць. Не даваць спакою. Комарэ буту не даюць. Аздамічы. Прыстаў ко мне: давай жэніцца — буту не дае. В. Малешава. БУТА ж. Буты не даваць. Не даваць спакою. Хопіць, ты мне буты не давала, жонко. Пагост С. БУТЛЯ ж. 1. Бутля, гляк. Бутля з вушком, чэрэваценька така і дзюбочок маленькі. Цераблічы. 2. Пасаж у гульні у баланту. Аздамічы. БУТНОСЦЬ ж. Бытнасць. Пры моей бутносці не було. Дварэц. БУТОВАЦЦА незак. Бударажыцца, хвалявацца. Як первы раз вугоняюць на пашу, то корову бутуюцца, да колюцца, боруцца. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 257 ▶