БУТЭЛЬКА ж. Гляк. Бутэлька з гліны для горэлкі була колісь. Верасніца. Бутэлька з вухом така. Сямурадцы.
БУХ выкл. Бух. То от толькі ляж, то ото ўжэ ў вокно бух, бух! Бярэжцы.
БУХАЛО н. Буслава гняздо. Ходзілі праць Под Бухало. То там стояў дуб да на ём було буськовэ бухало, то так воно і осталоса з колішнёго. Луткі.
БУХАЦЬ незак. Бухаць, стукаць. Пральнікoм бухае полотно. Верасніца. 2 перан. Кашляць. Годзе тобе бухаць на ўсю хату! М. Малешава.
БУХЛАТЫ прым. Брухаты. Рослы ее чоловек, бухлаты. В. Малешава.
БУХНУЦЦА зак. Бухнуцца. Лез на воз і бухнуўса наўзнак. В. Малешава. Дзеці, бухнецесь у воду і плывёце на той берэг. М. Малешава.
БУХНУЦЬ зак. Выбухнуць. Бухнуў огонь, затоб вочы поўпальвало. М. Малешава. 2. Кінуць, лінуць. Повёзлі его да бух у яму! Хачэнь. За ведро воды да бухоць у печ! Цераблічы. Бух тое цесто ў бляху да ў печ! В. Малешава. 3. Упасці. Не лезь, то бухнеш. Запясочча. 4. Стрэліць. Бухнуў з ружжа да ў вушы ек удырыло! Пагост.
БУХТА ж. Бухта, вір. На бухці круціць вода. Цераблічы. Там вір круціць, там бухта нейкая. Луткі. У тые бухты попадалі да попотонулі. В. Малешава.
БУХТОВАЦЦА незак. Карабаціцца, круціцца. Сосна не так бухтуецца, это олехова. В. Малешава.
БУХТОВАЦЬ незак. Віраваць, круціць. Вода бухтуе ў бухці. Мачуль.
БУХТОРЫЦЬ незак. Празмерна напаўняць. Годзі бухторыў, ужэ онь полілосо молоко. Верасніца.
БУЦ, БЭЦ выкл. Вокліч, якім падганяюць вала. Подбодрае вола: буц, буц! В. Малешава. Бэц, бэц,— так кіруюць вола, шоб ішоў. М. Малешава.
БУЦАЦЦА незак. Стукацца. Дзеці буцаюцца лоб об лоб. М. Малешава.
БУЦЁЛ м. Гляк з носікам (каля 2 л). З буцёла молока собе налі, хлопче, а то з гладышкі розольеш. Пагост С.
БУЦЦА незак. Адбывацца, быць. Жылосо і ўсего булосо. М. Малешава. Усего на веку будзе буцца. В. Малешава.
БУЦЦОМ часц. Быццам. Буццом казалі, шо поспе
76 👁