опусціць. Засумаваць, страціць настрой. Чого брыля опусціў? М. Малешава.
БРЫЛЯ ж. Карніз (у печы). І як ето му не ўгледзелі, што не роўные печнік брылі зробіў: з іх жэ спічкі падаюць. Пагост.
БРЫНЕЦ м. Скрутак. Надзерэ лозы, покроіць на дзягі і скручвае брынец з вухом, шоб носіць на попрузі. М. Малешава.
БРЫНЗА ж. Пасолены і шчыльна складзены ў дзежку сыр, заліты зверху маслам. Сыр солілі колісь да ў бочаночку клалі, да маслом замазвалі, то казалі брынза. Хачэнь. Сухі салёны сыр. Мачуль.
БРЫТАН м. Чалавек моцнага целаскладу. Аздамічы.
БРЫХНУЦЬ зак. Прыгнуць. Прамо у рэку брых! Дварэц.
БРЫЦІЦЦА незак. Брыцца. Вон навек брыціцца. Цераблічы.
БРЫЦІЦЬ незак. Брыць, галіць. Дзед часом брыціць тую бороду. Дварэц.
БРЫЧАНЫ прым. Брыты. І стрыжаны і брычаны чоловек хорошэ вугледае. В. Малешава. △ І стрыжане і брычане. Іменна так, усё ў парадку. Ему говоры і стрыжанэ і брычанэ, а вон свое право правіць, хоць кол на голове чэшы. М. Малешава. Ёму кажуць стрыжанэ, а вон — брычанэ! Пры выказванні нязгоды, упартасці, пярэчання. Ему кажуць стрыжанэ, а вон кажэ брычанэ. В. Малешава.
БРЭЗГОВАЦЬ незак. Грэбаваць. Не брэзгуйце, госці, нашым частованнем. Садзіцеса да поесце. Пагост.
БРЭЗКОЛІНА ж. Брызгліна. Дварэц.
БРЭЗКОЛЬНІК м. Зараснік брызгліны. Пагост.
БРЭМКАЦЬ незак. Бомкаць. Везуць тую невесту і ўжэ брэмкаюць. Аздамічы.
БРЭХАЦЬ незак. 1. Брахаць, гаўкаць. Шо гэто такое, шо не во ўрэм'е собака брэшэ? Хачэнь. Не бойса того собакі, шо брэшэ, а бойса того, шо моўчыць (прымаўка). М. Малешава. Собакі не брэхалі, а порося укралі (прыказка). Запясочча. 2. Маніць. Хоць брэхаў бі да меру знаў бі. В. Малешава. От брэшэш, ты ёго і не побачыш. Верасніца. Кажуць старые, я то не ходзіла і не бачыла. Брэхаць жэ не буду. Не люблю брэхаць. Бярэжцы. 3 перан. Балбатаць, выдумляць, хлусіць. Як му позбіраемса на колоду, седзімо, тэй тэе брэшэ, тэй
77 👁