Старонка 86
◀ / 257 ▶
чэй бувае. У брухленіна жывот надуты і ногі больные. В. Малешава. БРУХЛО н. Вялікае чэрава, бруха. Брухло наставіць і ходзіць. В. Малешава. БРУХО н. Тое ж. Наеў собе брухо, то й ног не бачыць. Верасніца. БРУЧКА ж. Пярсцёнак. Зробі мне бручку з копеёк. М. Малешава. Як венчаласа, хороша бручка ў ее була. Кароцічы. БРЫДА ж. Брыда. Куды ты лезеш за стол, брыда ты, ідзі ўмуйса! Верасніца. БРЫДЗІЦЬ незак. △ Шо віджу, то і брыджу (прымаўка). Гаварыць непатрэбства, брыду. Хачэнь. БРЫДКІ прым. Брыдкі, пачварны, непрыемны. От пошло чоловезно таке брыдке. М. Малешава. Такі брыдкі чоловек, як его земля носіць! В. Малешава. Пах брыдкі. Аздамічы. БРЫДКО прысл. Брыдка, непрыемна. Фэ! Шчо за брыдко пахне. Сямігосцічы. Згідзіўса, аж брыдко, неко падло лежыць. Там жа. БРЫДНО прысл. Тое ж. Брыдно пахне той буз. Аздамічы. БРЫЖКІ прым. Жвавы, вёрткі, прыткі. Мой Сцепан буў брыжкі, покі звяжу ногі, то ўжэ рукі на версі, поўцегае. Луткі. От брыжкі конь, не постоіць. Сямігосцічы. Пацан брыжкі такі, то бацька спыняе. Луткі. Але й брыжка! Тут е, тут нема. Там жа. БРЫЖКОВАЦЬ, БРУШКОВАЦЬ незак. Дурэць, гарэзаваць. Годзі брышковалі, дзеці, а то напулілі ў хаці, шо й дыхаць не можно. Пагост С. Хопіць ты брышковаў гам з дзеўкамі, хто за цебе копу цегаць будзе! Пагост. Брушковаць. Цераблічы. БРЫЗНУЦЬ зак. Пырснуць. Засёк ногу, а кроў як брызнула по бокам. В. Малешава. БРЫКАЦЦА незак. Брыкацца, біцца нагамі. Еты конь брыкаецца, не подыходзь до ёго ззаду. Пагост. БРЫКНУЦЦА зак. Раптоўна ўпасці. Брыкнуўса вон одразу і рэчы не було, пом'ёр. М. Малешава. БРЫКНУЦЬ зак. Брыкнуць. Ек брыкне ногою товарына ў ведро! Цераблічы. 2. Перакінуцца, перайсці. Жыў на Полесьі, а далей брыкнуў до другое жонкі. М. Малешава. БРЫКОЦЕЦЬ незак. Прытанцоўваць. Пагост. БРЫЛЬ м. Капялюш, брыль. Запясочча. △ Бруля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶