БРОЗКІ прым. Пухкі, нездаровы. У цебе від брозкі от сну. Цераблічы.
БРОЗКОТЛІВЫ прым. Золкі. Брозкотлівы дзень. Запясочча.
БРОКІВА ж. Крапіва. У нас у городзі і под плотом столькі броківу наросло. Кароцічы. За завалку броківу затыкалі, шчоб ведзьма не доіла короў. Сямігосцічы.
БРОХ м. Жэрдка з папярочкай ці металічнай шынкай на канцы, якой заганяюць рыбу ў сетку. Пагост. А-я-яй, брох забулі ўзяць, ім жэ так добре рыбу з тровў заганяць. Пагост.
БРОХАЦЦА незак. Плюхацца, боўтацца. Брохаецца ў водзе бобёр. М. Малешава.
БРОХАЦЬ незак. Боўтаць, плюхаць. Товарына брохае дзень по водзе, то еке молоко! Цераблічы. Пэрэд дожджэм рыба брохае. М. Малешава. Колісь свіньє брохалі ў хаце, а цепер чыстота! Там жа.
БРОХНУЦЦА зак. Плюхнуцца, боўтнуцца. Гледзі, коб дзіця не брохнуласа ў воду. М. Малешава.
БРОХНУЦЬ зак. Плюхнуць, боўтнуць. Шоў по мокрой кладцы, покоўзнуўся да брохнуў у канаву, увесь вымок. Пагост С. Ой і здорове шо то брохнуло, мо то сом. Пагост.
БРУД м. Насякомыя-паразіты на целе чалавека. Сейчас бруду нет: ні вошэй, ні блошчыц, ні гнід. В. Малешава. Чомарыца е такая, ее парылі от этого бруду усякого. Там жа. Колісь бруд заедаў людзей. М. Малешава.
БРУДНО прысл. Брудна. Брудно ў хаці, даўно не мыто. В. Малешава.
БРУДНЫ прым. Брудны. Чого ты такі брудны, хоць помыйса сходзі. М. Малешава.
БРУІЦЬ незак. Бурліць. Вода бруіць чэрэз гаток, ажно свішчэ. Верасніца. Кішэць. Рэка бруіць от людзей. Верасніца.
БРУК м. Брук. На дорозі положылі брук, і стало сухо. В. Малешава.
БРУКВА ж. Бручка. Брукву саджаць ходзёце, бо расада посохне. В. Малешава.
БРУКВЕЛЬНІК м. Бручкоўнік. Бруквельнік пообрэзай! В. Малешава.
БРУКВЯНІК, БРУК'ЯНІК м. Тое ж. З брукву бруквянік, а з буракоў боцвіньє. М. Малешава. Брук'янік. Там жа.
84 👁