Старонка 83
◀ / 257 ▶
Запамінаць. Верасніца. Браць на спісок. Запісваць. Верасніца. У поняція не браць. Не цікавіцца, не імкнуцца ведаць. А дзеўкі ў поняція не беруць у нас! Бярэжцы. Дох його беры! Ліха яго бяры. Кароцічы. БРОВА ж. Брыво. В. Малешава. Брову нахмурыць твой конпан і строіцца. М. Малешава. Толькі ў мене е долі, шо чорные брову (з песні). Хачэнь. БРОД м. Брод. Окроме бродоў, не пройдзеш нідзе. Луткі. Булі броды, шо товар плоў. Цераблічы. Не знаеш броду — не йдзі ў воду (прыказка). В. Малешава. 2. Сцежка, пракладзеная жывёлай. Худоба вутопчэ брод настояшчы, відно, і зарэ там броды тые. Сямігосцічы. Ідзе брод із суха на суха. Велямічы. Памянш. бродзік. Между зарослямі товар ідзе і вубівае таку ямінку і получаецца бродзік. В. Малешава. Бродок. Жаберу ў бродку нема. Верасніца. БРОДЗІЦЬ незак. Брадзіць, хадзіць па вадзе. У лапцях добро бродзіць: вода не трымаецца. Аздамічы. 2. Лазіць, шкодзіць, красці. Хлопцы нашые бродзяць по градах і рвуць клубніку. М. Малешава. 4. Хавацца ў хмарах (пра сонца). Сонцэ бродзіць — будзе дождж. Хачэнь. БРОДЗЬКОВАЦЬ незак. Цягаць брэдзень. Хоць бродзьковалі цэлы дзень, затэ ж і рыбу багато поймалі. Пагост. 2. Цягацца па балоце, плюхацца. Наш собака бродзькуе навіёк у водзе. Пагост. БРОДЗЬКОМ прысл. Уброд. Бродзьком броў по болоту. Сямігосцічы. БРОДЗЯГА м. і ж. Брадзяга, валацуга. Бродзяга, дзе ты цэлы дзень волочысса? В. Малешава. БРОДЗЯЖНІК м. Тое ж. Вон шутнік, вон не бродзяжнік по жонках. В. Малешава. БРОДЗЯЖНІЧАЦЬ незак. Бадзяцца. Дзе ты бродзяжнічаеш цэлы дзень? В. Малешава. БРОДЗЯЖЫЦЬ незак. Тое ж. Бродзяжылі людзі по сёлах (як была война). М. Малешава. БРОДЗЯКОМ прысл. Уброд. Було усяк, бродзяком ходзіў. Луткі. БРОДЗЯШЧЫ прым. Бадзячы. М. Малешава. БРОДЛІВУ прым. Тое ж. Кот бродлівы. Аздамічы. БРОДНІК м. Браднік. Броднік малы, а волок велікі. Сямігосцічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 257 ▶