Старонка 234
◀ / 257 ▶
ГРЭЙКА ж. Грэлка. Грэйку кладу на зубу — не помогае. М. Малешава. ГРЭЙМА, ГРЭЛЬМА прысл. Раптоўна, хутка, рашуча. Бегло-бегло да так грэймо ўпало! Аздамічы. Яблоко ўпало, а певень грэйма туды! Луткі. Грэльма. Тураў. ГРЭХ м. Грэх. Корова не сцелілас, то говорылі, шчо грэх рэзаць. Сямігосцічы. Грэх у мех — его ж больш,— а спасенье ў торбу (прымаўка). Луткі. Шо праўда, то не грэх (прыказка). В. Малешава. От бога грэх і од людзей смех (прымаўка). М. Малешава. ГРЭЦКІ прым. Грачаны. Грэцкіе ладкі. Бярэжцы. ГРЭЦЬ незак. Грэць. Не грэе кожух, а грэе дух (прыказка). Верасніца. Як не грэе дух, то не согрэе і кожух (прыказка). Пагост. ГРЭЧАНІШЧЭ н. Грачанішча. Аздамічы. ГРЭЧАНЫ прым. Грачаны. Грэчана каша нагле то смашна. Цераблічы. ГРЭЧКА ж. Грэчка. Грэчку на бору сеялі, ее жалі серпом, а як мала, то рвалі. Цераблічы. Грэчку сеюць, колі оводы лётаюць, тогды морозоў не будзе. В. Малешава. До Міколы не сей грэчкі да не стрыжы овечкі (прымаўка). Хачэнь. ГУБА ж. Грыб губа. Бувало мужчыны огонь секуць з губу. Тураў. 2. Мера асновы ў кроснах. Основала шэсць губ. Альшаны. Восем губ напрала. Запясочча. 3. Губа ў чалавека. Не п'е, одно губу помочыць. Запясочча. Летом ногою — зімою губою (прыказка). Верасніца. ГУБАЛІ мн. Складкі на халявах ботаў. Альшаны. ГУБАН м. Губаты чалавек. Пагост. ГУБАНІЦЫ мн. Складкі на халявах ботаў, зборкі ў кажусе. Нагубле губаніц у казачыне! Альшаны. ГУБАР м. Губаты чалавек. Аздамічы. ГУБАТЫ прым. Губаты. Не ў нашых ўдаўса, кучэраву да губаты. Пагост. △ Губаты вецёр. Халодны вецер. Аздамічы. ГУБЕНЯ м. Губаты чалавек. М. Малешава. ГУБІЦЬ незак. Рабіць зоркі, складкі. Губяць губаніцы на халявах. Альшаны. ГУБКА ж. Губа. Губку бралі з осіны. Луткі. Вуб'е добрэ губку, то вона м'якка. Запясочча. 2. Мера асновы ў кроснах. Основала восем губок рушнікоў одных! Хачэнь. ГУБОРНО н. груб. Губаты чалавек. Луткі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶