Старонка 233
◀ / 257 ▶
зубы. Цераблічы. Косцян, берэсцян чэрэз гору свінье жэне (загадка). Грэбенец (адгадка). Хачэнь. ГРЭБЕНІЦА ж. Малочніца (хвароба). Холодную цыцку дасі дзіцяці, дай нападзе грэбеніца. Цераблічы. ГРЭБЕННІК м. Зграбальнік. Наймі косца, наймі грэбенніка, то й тэ сено не варто того. В. Малешава. ГРЭБЕНУЦЦА зак. Кінуцца. Так грэбенуўса бегці. Хачэнь. Грэбенуласа, і конем не нагоніш! М. Малешава. ГРЭБЕНУЦЬ зак. Тузануць, штурхнуць. Грэбену, то й зарыесса! Аздамічы. Хлопец мой залез да грэбенуў часы, да от того воны чахкаюць. Цераблічы. ГРЭБЕНЬ м. Прадзільны грэбень. Лучшэ було на грэбні седзець, чым іці ў той замуж. Дварэц. Калючы спінны плаўнік у рыб. Луткі. Карак у каня. Аздамічы. Грэбень у пеўня. Луткі. ГРЭБЁНКА, ГРЭБЛЁНКА ж. Малы драўляны грэбень для часання ільну на вялікім грэбені. Тураў. Грабло з саўком для збірання чарніц. Там жа. Прылада для выроўнівання новай саламянай страхі. Цераблічы. Скрабло, якім чысцяць коней. Хотамель. Звязка гонак у плыце. Запясочча. Скаба з насечкамі на аглоблях. Хотамель. Малочніца (хвароба). Хачэнь. ГРЭБКА ж. Вясло. На озеро вуедзеш, там на грэбку беры. В. Малешава. Удвох на грэбкі грэбеце, а я рулёваць ззаду буду, так хутчэй заедом. Пагост. ГРЭБЛІВУ прым. Грэблівы. М. Малешава. ГРЭБЛЯ ж. Грэбля на дарозе. Олешнік посекуць, да ў пуч'е пов'яжуць, да накідаюць — от і грэбля. Цераблічы. Плаціна на рэчцы. Було грэблёў да воду дзержало, не попускало так. Аздамічы. ГРЭБНУЦЦА зак. Кінуцца. Як грэбнуліса з лесу, думалі, мо пара вулезе! Пагост. ГРЭБЦІ незак. Грэбці. Сено пошлі грэбці. Сямігосцічы. Грэбці сено на грудкох не важко. Хотамель. Капаць. Жонкі грэбуць картоплі, а мужчыны кошэлё носяць. Верасніца. Не грэбі, мамонько, на дзядзю. Аздамічы. Шо курка грэбё, то ўсе на себе (прыказка). Там жа. Штурхаць. Стара дзеўка, а грэбё дзеці. Хачэнь. Нагаворваць. Шо ты грэбёш на ёго, п'яніца! Аздамічы. Веславаць. Грэбі к тому берэгу. Запясочча. ГРЭБЦІСА незак. Капацца. Кура грэбецца на негоду. Мачуль. На клецё буські б'юцца, у клеце дзеці грэбуцца (з песні). Цераблічы. Однэ едзе, веслом грэбецца, пхаецца, а друге лёд б'е. Бярэжцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 257 ▶