Старонка 210
◀ / 257 ▶
довыя выдаткі ў мінулым). Цераблічы. Одного году. У нейкі мінулы год. Мне одного году було дзіво! Мачуль. Год на яблука (ягоды, грыбу). Пра вялікую ўраджайнасць. Сёлета не год на каліну. Пагост. Плохі год. Неўрадлівы год. Будзе год плохі, колі грыміць, як нема лісця на дзерэві. Луткі. ГОДЗЕ прысл. Досыць, годзе. Годзе даваць ему. Тураў. Годзе ты тут ходзіла! Запясочча. Некая ўжэ загібель дай годзе! Кароцічы. Годзі ты піў, чоловечэ! Пагост. Нас ждалі, ждалі, дай годзі сказалі (прымаўка). Цераблічы. ГОДЗІНА ж. Дрэннае надвор'е. Еслі зашумела хвоя, то ожыдай годзіну (прыкмета). Раз куры церэбяцца, то рано-позно будзе годзіна (прыкмета). Дварэц. Ліха годзіна. Дрэннае надвор'е. Ліха годзіна, круціць вецёр да снег ідзе. Запясочча. Ні смерць, ні родзіны не гледзяць ліхое годзіны (прымаўка). Цераблічы От нехай ёго ліха годзіна заберэ! Луткі. Чорна годзіна. Вялікая бяда, гора. Хай на цебе чорна годзіна, мужчыно! Мачуль. ГОДЗІЦЦА незак. 1. Дамаўляцца, пагаджацца. Бувало, корочане (з в. Кароцічы) ідуць до пана да годзяцца на ёго земле своіх короў пасці. Луткі. 2. Быць прыдатным. Сітоватэ дзерэво на лодку не годзіцца. Верасніца. ГОДЗІЦЬ незак. Дагаджаць, улагоджваць. На ленівого годзіць — пошоў дождж. Запясочча. На песках цепер годзіць, будуць картоплі. Верасніца. Колько воўку не годзі, то вон у лес гледзіць (прыказка). Аздамічы. ГОДЗЯШЧЫ прым. Здольны, варты ўвагі. Я ж не годзяшча тоўстого дрэва отрэзаць. Бярэжцы. Хто годзяшчы, той пойдзе хлеб заробляць. Аздамічы. Тры хлопцы ў ее, ужэ годзяшчые хлопцы. Луткі. ГОДОВАНЕЦ м. Выхаванец, прыёмны сын. Вон сірота, годованец мой. Пагост. ГОДОВАНІК м. Тое ж. Цётка моя вуросціла годованіка — лоўкі буў хлопец. Хачэнь. Узяў доччыного хлопца, уродзі годованіком вугодоваў. Луткі. ГОДОВАНІЦА ж. Выхаванка, прыёмная дачка. Як хлопец, то годованік, а дзеўка — годованіца. Луткі. ГОДОВАНКА ж. Тое ж. Вона мого дзядзька родного годованка була. Цераблічы. ГОДОВАНЫ прым. Дагледжаны, накормлены. Годованэ дзіця ці не? Запясочча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶