Старонка 209
◀ / 257 ▶
ГНЮСНО прысл. Брыдка, брудна, непрыемна. Так гнюсно ў хаці! М. Малешава. ГНЮСНЫ прым. Брыдкі, брудны, неакуратны. Така гнюсна, і хаты не прыберэ. Аздамічы. ГНЮСОТА ж. Брыдота, гразь. Лезе гнюсота гэтая ўсюды, трэба помыць. Мачуль. ГОВЕЦЬ незак. Не дазваляць сабе спажываць, не мець спажывы. Моя старая говее тры дні, і воды не п'е. Цераблічы. Говее увесь век одзін сам. Запясочча. ГОВОРКА ж. Размова, маўленне. От одной говоркі хлеб горкі (прыказка). Запясочча. Наша говорка і ваша говорка — одна мова. Аздамічы. ГОВОРКІ прым. Гаваркі. Говорка, да брэхліва, усе она ўмее, усе ў ее е. Лодыра кусок, от она хто! Пагост. ГОВОРУН м. Гаварун. Еты малы такі говорун. Пагост. ГОВОРУХА ж. Гаваруха. У нас такой говорухі нет, як моя дзядна. Верасніца. Там хозяйка нагле говоруха, то воны не могуць росстацца з ею. Сямурадцы. ГОВОРЫЦЦА незак. Вымаўляцца. Я чую, гэтак говорыцца. Дварэц. ГОВОРЫЦЬ незак. Гаварыць. Вона нагле прудко говорыць, я не могу слова схопіць. Дварэц. Коліся человек знаў, шчо говораць куры, пташкі. Цераблічы. Берэ кія да по дубу: «Дубе, говоры зо мною!» Да шчэ по матушцы! Луткі. △ Шкура на ім говорыць. Пра асаблівую рухавасць, гарэзлівасць. Сямігосцічы. З небом говорыць. Пра вельмі высокае. О, ельнік там такі, шчо з небом говорыць! Дварэц. ГОГЛІЦА ж. Самка гогаля. Запясочча. ГОГОЛЬ ж. Гогаль (качка). Гоголь у лесі жыве. Буразі. △ Гоголь да вода. Пра вялікі разліў. Як зелья нема нідзе да відно ўсе далеко на водзе, то кажом — гоголь да вода. Аздамічы. ГОГОЛЯ ж. Тое ж. Гоголя — то лесова вутоўка, яйца сіневатые. Альшаны. ГОГОЦЬ ж. Галалёдзіца, абліваха. Гогоць — наморожня така, падае на траву, ламіць лес. Альшаны. ГОД м. Год. Бог с тобой, жыві сто годоў! Хачэнь. Вон годом старэйшы за мене буў. М. Малешава. Вон на багато год молоджэй. Альшаны. Екіе годы, такі і розум (прыказка). Сямурадцы. Ото цепер у нас у городзі, шо і одзін год так не було! Бярэжцы. Памянш. годок. Малы судок, да хлеба на годок (прыказка, пра вялікія су
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 257 ▶