вупечэцца хлеб, то кажуць, от, пеку глізанку спекла. Луткі.
ГЛІЗОВУ прым. Ацеслівы, камякаваты, ліпкі (пра хлеб). Глізовы хлеб у мене, неўдатны, погнюсіла муку. Запясочча. Глізовы хлеб, як обрус, шчо косу менцяць. Мачуль. Глізова земля, шо й ног не можно вуцегці. М. Малешава.
ГЛІНА ж. Белы глей. Гліна толькі бела бувае. Верасніца.
ГЛІНЕНЫ прым. Гліняны. Міса глінена. М. Малешава.
ГЛІНІЦЬ прым. Бяліць (белым глеем). Воны столю гліняць. Хотамель.
ГЛІНІШЧЭ н. Глінішча. Коло цэгельні вукопалі ужэ новэ глінішчэ. Верасніца.
ГЛІСНІК м. Піжма. Гліснік з жоўтымі балабушкамі. Луткі.
ГЛІСТ м. Гліст. Гэто крыла опусціла гусь, то кажуць, шчо глісты напалі. Хачэнь. Тонкі, ек гліст, бо сала не есць. Верасніца.
Ад глістоў ужывалі ў мінулым сок конскага памёту з цукрам. М. Малешава.
ГЛІЦА ж. Іголкі хвоі (елкі). Гліцы на поросле богато. Бярэжцы.
ГЛОД м. Глог. Дзе попоўске поле, мо сад колісь буў, там дзёрон рос і глод. Запясочча. Дзерэво того глоду таке колючэ! Дварэц.
ГЛОМЕНУЦЬ зак. Глымануць (зубамі). От гломенула колько, затоб удавіласа! В. Малешава.
ГЛУЗД м. Розум, здольнасць разумець. Нема глузду доброго у твоей невесткі. Альшаны. На мой глузд, то я не жыла б з ім. Сямурадцы. Ніякі глузд ў голоў не ідзе. В. Малешава. △ Вуйці з глузду. Страціць розум, развагу, здурнець. Ты вуйшоў з глузду, нема ў цебе памеці. В. Малешава. З'ехаць з глузду, зойці з глузду. Тое ж. З глузду з'ехоў ужэ вон, то і людзі бояцца його. Верасніца. З глузду звaліцца. Стаць безразважным. Кароцічы. Прыходзіць ік глузду. Апрытомніваць. М. Малешава.
ГЛУЗДЫ мн. Страчкі, смарчкі. Невестка двое дзецей згубіла тымі глуздамі. Дварэц. Глузды ростуць весною. Хачэнь.
ГЛУМ м. Глумленне, няўвага да годнасці чалавека. Глум з гэтых людзей робілі немцы дай годзі! Мачуль.
76 👁