Старонка 203
◀ / 257 ▶
самымі адказнымі абавязкамі. У глаўніка лодка с кацерынкою і е коюта своя. Глаўнік седзіць коло хозяйшчыны. Запясочча. ГЛЕДЗЕЦЬ незак. Глядзець (накіроўваць зрок). А я стою з руж'ем да ў окно гледжу. Мачуль. Глядзь да глядзь на дорогу, а нікого нема. Сямігосцічы. Не стой коло мене, не гледзі на мене, а ложыса. М. Малешава. Однэ на однэ глядзя едзяць. Цераблічы. 2. Даглядаць, трымаць пад увагай, захоўваць у добрым стане. Чужа-чужэніца гледзела двора. Дварэц. Марыно, гледзі дзеці! Запясочча. Вон гледзіць і его пчолы. М. Малешава. Собаку не так, як кота, гледзяць. Луткі. ГЛЕЁВАТЫ прым. Гліністы. У нашом селе глеёвата земля, то як дождж пойдзе, то не можно пройці. М. Малешава. Глеёвата земля усе родзіць, а ў мокрые годы на ей метліца поросце. В. Малешава. ГЛЕЁВУ прым. Тое ж. Дно глеёвэ, не можно вуцегці ног. Луткі. На Полесьі глеёвой земле нема. Сямурадцы. ГЛЕЙ м. Гліна (светлага або цёмнага колеру). Шопа облеплена глеем була. Цераблічы. У гэтых полянках песок, а тамэка глей. Хачэнь. ГЛЕЙКІ прым. Сыры, недапечаны. Глейкі хлеб. М. Малешава. ГЛЕЙКО прысл. Вязка. Глейко, не можно ораць. Аздамічы. ГЛЕНУЦЬ, ГЛЯНУЦЬ зак. Зірнуць, кінуць позірк. Я на ее не глену, на ту цыбулю. Цераблічы. Глені, ці горыц? Запясочча. У нас тэ поля, як оком глянуць, і чэрэт росце, і пшэніца. В. Малешава. Ужэ чэрэз яму на другую глянуў (прыказка). Бярэжцы. ГЛЕЧЫК м. Збанок з вухам. Озьміце глечыка по ягоды. Кароцічы. Як вузкая шыйка у глечыка, то больш сметаны. М. Малешава. ГЛЁК м. Тое ж. У мене тры глёкі — два поліваных і одзін так, простый. Тураў. Глёкі для молока лучшэ поліваные. М. Малешава. Онь у глёку молоко возьмі. Луткі. Усякое бувае на веку, прыходзіцца варыць і ў глёку (прыказка). В. Малешава. ГЛІВА ж. Сліва з буйнымі ягадамі. У пана сліву такіе махіные рослі, гліву казалі. Луткі. ГЛІЗАНКА ж. Недапечаны, ацеслівы хлеб. Як не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 257 ▶