ГА'РЭЧ ж. Гарачыня. Дзе огонь горыць у печэ, то там зырко, гарэч, аж церпленья не хватае. M. Малешава. ГАСА'ЦЬ незак. Гулка ляскаць. Kidae полотно на воду, да ў дзве сталкі — й гасае. Воно ж гук дае онё куды! М. Малешава. Онь о дрова вон гасае! В. Малешава. ГАТ м. Ез. У гаці на ноч жака ставіў— карась i два ліны улезло. Пагост. Гуркоў богато, хоч гат гаці! Дварэц. ГА'ТАЛО м. i ж. Балбатун, пустабрэх. Ты сам такі гатало, шо ты людзям чворыш! Мачуль. ГА'ТКА ж. Пляцень, якім умацоўваюць бераг ракі. Гатку роб'яць, шчоб воду одбівало, не подмувало берэг. Пагост. Грэбля з ламачча. У нас за селом дзве гаткі зробіў бобёр. Сямурадцы. ГАТО'К м. Ез. У нас гаткі гацяць на рыбу, пуч'е кладуць. Цераблічы. Зробіць гатка у екой доліні i стаўляе кош. Луткі. Грэбля. Накладуць лому у сякого, зробяць гаток дай перэходзяць. М. Малешава. Як малы — гаток, а як веліка — грэбля. Луткі. ГАТУ'НОК м. Сорт, парода. Это ужэ другі гатунок свіней. В. Малешава. ГА'УКАЦЬ незак. 1. Гаўкаць. Собака гаўкаў, шоб вуйшла. Хачэнь. 2 перан. Гаварыць абы-што. Не гаўкай, шчэня малое, а еж! (да дзідяці). М. Малешава. Хоць i брэшэ, а не гаўкае (прымаўка). Аздамічы. ГА'ХНУЦЬ зак. ЗрабІць модны выбух. Ек гахнуў, то вутву i попадалі. Верасніца. ГАЦГЦЬ незак. Загачваць, рабіць плаціну, насып, грэблю. Зароботку не було, то неку ржу поехалi гаціць. Аздамічы. ПочалІ гаціць грэблю даўно. Кароцічы. Вуліцэю не пройдзеш, гаціць ее трэ. Пагост. ГА'ЧЫ мн. пагардл. Ногі. Ох, гачы свое попекла картоплямі! Луткі. ГВА'ЗНУЦЦА зак. Модна ўдарыцда пры падзенні. Ходзіла, ходзіла no лаві да ек гвазнуласа! Цераблічы. Так гвазнуласа, шо ŭ руку перэбіла. M. Малешава. ГВА'ЗНУЦЬ, ГВСУЗНУЦЬ зак. Важка ўдарыць. Ему як гвазнула кобыла ногою! М. Малешава. ГВА'КАЦЬ незак. Грукаць, ляскаць. Доволі гвакаў у сцену! Аздамічы. ГВА'КНУЦЦА зак. Грукнуцца, ляснуцца. Махнуло его — як гвакнуўса, да ўжэ нежывы. Цераблічы. ГВА'КНУЦЬ зак. Грукнуць, ляснуць. От гвакнуў, аж
Дадатковыя словы
вутвў, гасаць, гаукаць, гахнуць, гвазнуцца, гвазнуць, гвакаць, гвакнуцца, гвакнуць, пуче, пўч'е
4 👁