Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
ГА'РКОТ м. Крык, згрызота. Такі гаркот буў, господзі! Хачэнь. ГАРКОТНЯ' ж. Toe ж. Шо там у іх за гаркотня? Аздамічы. ГАРМІ'ДЭЛЬ, ГАРМГДЗЕЛЬ м. Гармідар. Зайшла я, аж там гармідэль, дзетвора аж хату несе. M. Малешава. Гармідзель. Запясочча. ГАРМГТУС м. Toe ж. Зобралосо дзецей, цалы гармітус! Аздамічы. ГАРНЕТД м. Прыгажун. Аздамічы. ГА'РНЕЦ м. Гарнец (5 фунтаў або бутэлек). Гарнец буў два кіла. В. Малешава. У гарцы п'яць кварт. Коліся гарцы булі. M. Малешава. Гарнец робілі з дзерэва. Beрасніца. ГА'РНО прысл. Хораша, прыемна. Получыш пісьмо, то i споменецца гарно. Дварэц. Гарно пахнуць мацёйкі. Луткі. ГА'РНЫ прым. Добры, прыемны, прыгожы. Гарны той хлопчак, век зла не зробіць. Верасніца. А там вон антоноўка, яблоня гарна, але свету не бачыць. Луткі. Памянш. г а р н е н ь к і. Ох, екі гарненькі дождж пройшоў! Луткі. ГАРТ м. Гарт, загартаванасць. Отпусціць гарт трэба у сокеры. Хотамель. У гарту коса. В. Малешава. ГАРТО'ВАНЫ прым. Гартаваны, пракалены на агні. Гартована цэгла кладзецца на руб, ек робяць склепов ванье у грубцы. Цераблічы. ГАРТОВА'ЦЬ незак. Гартаваць, пракальваць на агш\ Цэглу ставяцъ на руб i гартуюць. М. Малешава. ГАРТО'УКА ж. Апаленая цэгла. Гартоўкі купілі, а сыроўку самі робілі. M. Малешава. ГАРЦА'ЦЬ незак. Скакаць, пайскокваць. От рыба гарцае, кідай скорэй! Пагост. Вошы гусіные быстро по целе гарцаюцъ. М. Малешава. ГАРЦОВА'ЦЬ незак. Гарцаваць, насіцца, падскокваючы. Годзе гарцовалі, дзеці, поседзеце! М. Малешава. ГА'РЫ мн. Развалкі. На сані з гарамі екі хоч воз можно накласці. Сямігосцічы. ГАРШТЬГКАЦЬ незак. Гаварыць адрывіста, рэзка, шумна, гергетаць. Екая-то зараза до двух часоў ночі на вуліцы гарштыкала, не можно було заснуць. Пагост. ГАРЫ'КАЦЬ незак. Гыркаць. В у сюдою ішлі да собака гарыкаў. Запясочча. Собакі гарычуць, напалі на ее, Верасніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гартованы, гартоваць, гартоука, гарцаць, гарцоваць, гарыкаць, пяць
5 👁
 ◀  / 257  ▶