Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
слово добрэ скажэ, не ганіцца со мною. Хачэнь. Ганяцца мо час, охрыплі абедзьві. Пзтост. ГА'НЩЬ незак. Называць зняважліва, абразліва. Его драпёня ганяць. Цераблічы. Ганю, ганю, о, калеко, о, неўмеко, о, дурны, а вон не дбае! Аздамічы. Ее такІ бацько, вон нікого не ўважае, усіх ганіць. Луткі. ГА'НОК м. Ганак са стрэшкай. Ганок — ек крыты, а так, то порог. Аздамічы. ГАНТ м. Кант. Так удырыўса об гант, шо й лоба россек. Верасніца. ГАНТОВА'ТЫ прым. Вуглаваты. Гантоваты стог клалі старые. Цераблічы. ГАНУ'ЦЬ зак. Усвядоміць, падумаць. Я i не ганула, колі вон прышоў. Мачуль. 1 век бы не гануў, шчо вона так скажэ. ЛуткІ. ГА'НЬБА ж. 1. Мянушка, абразлівая назва. Мужчыну по ганьбе назваў. В. Малешава. Тая шляхта на нас мужыкі казала, бытто нам то ганьба. Мачуль. 2. Знявага, ганьба. Шо, хлопцы, вам за ганьба лапці? На болото лапці добро! Кароцічы. А Д а ц ь г а н ь б у. Зганьбіць, назваць загану. У мене i цепер стоіць твоя печ, i ганьбы не даю. Цёраблічы. ГАНЬБОВА'ЦЬ незак. Пагарджаць, лічыць за ганьбу, грэбаваць. Раз ву намі не ганьбуеце, то добрэ. Пагост. Не ганьбуюць, шо звару, то едзяць. Хачэнь. Ешце, хлопцы, не ганьбуйце. В. Малешава. ГА'ПА ж. Зяпа, рот. Цераблічы. ГА'ПКА ж. Лёгкі рыбацкі човен. Колісь стары ехоў у гапцы да ўтопіўса, вецёр велікі буў. У той гапцы седзіш, бы ў тарэлцы. Запясочча. Гапка із осіны. Колісь Кондрат робіў. Она можэ i вукінуць. Буразі. ГАР м. Апёк, апечанае месца. Гар тым гусіным салом помазаць добрэ, як опечэсса. Дварэц. ГАРА'ПНІК м. Біч, сплецены з тонкіх дубовых палосак, да якога чапляецца раменная пуга. Гарапнік плеце з дубового дубца у тры сталкі, с трох кос, i рэмёнь прычэпіць, шчоб конёй погоняць. Цераблічы. Гарапнік плетуць із тонкіх дубцоў, шоб не ў пары одзін буў. Пагост. ГАРБА' ж. Воз гаршкоў у ганчара. Гарба — воз такі, высокіе глабіны. M. Малешава. ГАРБА'Р м. Гарбар. Баба кажэ, шо коліся гарбарэ булі. Верасніца. ГАРБА'РНІК м. Toe ж. Кароцічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гануць, ганщь, ганьбоваць, ганьбўеце, гапа, гарбарнік
5 👁
 ◀  / 257  ▶