ГАДОЎКА ж. Злосная і каварная жанчына, дзяўчына. Гадоўка, ты ж спокойно і не скажэш! Сямігосцічы. Ах ты гадоўка, шо ты плетня плецеш без колкоў! Цераблічы. А вона достала с того саквояжа пісьма? От гадоўка! Луткі.
ГАЗА ж. Газа. Это по-колішнему газа. М. Малешава. Жукоў колорадскіх у газу кідаём да палімо. Запясочча.
ГАЗНІЦА ж. Газоўка. Газніца — ек пляжэчка, і шапочка е, у старое урэм'е продавалі. Цераблічы. Памянш. газніцка. Газніцка горыць, а му ўшываём. М. Малешава.
ГАЗУЛЯ ж. Тое ж. На дзень газулю стаўлялі на поліцу. Верасніца. Кнот у газулю зацяг. Луткі. Памянш. газулька. Газулька і свеціцца, і не відно ў хаці, онно кірдзіць трошку. Цераблічы.
ГАІЦЦА незак. Бавіцца. Не гайса, доўго не будзь там! Цераблічы. Не гайцеса на селе доўго. Сямурадцы.
ГАЙ м. Зарасці, густое драбналессе па нізкіх мясцінах. У гаю крушнік, лоза. Ужэ тые гае звелі. Цераблічы. Доўго не полола картоплі, во дзе гай шуміць! Мачуль. Коло поля, болота лес такі краямі — то гай. Сямурадцы. Як пройдуць дожджыкі ў мае, постануць стожкі у гае (прыказка). Цераблічы.
ГАЙДА выкл. Гайда. А я гайда домоў! Запясочча. Гайда туды, за рэку! М. Малешава.
ГАЙДАЙ м. Табуншчык. Гайдай товар гоняў у городок, наймалі. Цераблічы. Наймаўса і я ў гайдае. Сямігосцічы.
ГАЙДАК м. Лясны разбойнік у мінулым. Гайдакі по лесу ходзілі, то, старыкі казалі, булі розбойнікі. Цераблічы. Лодар вон, гайдак, нічого не хочэ робіць. М. Малешава.
ГАЙДАМАХА, ГАЙДАМАКА м. Высакарослы мужчына, хлопец. Як вусокі, то кажуць гайдамаха. Цераблічы. Высакарослы і свавольны хлопец, мужчына. Пагост. Падманшчык, ашуканец. Альшаны.
ГАЙДАШ м. Табуншчык. Альшаны.
ГАЙДУК м. Танец, падобны да казачка. Запясочча.
ГАЙСЦЕР, ГАСЦЕР м. Чорны бусел. Гайсцер, то той знізу стоўпом угору поднімаецца. Рубель. У параўнаннях без пэўнага прадметнага значэння. Худэ, як гайсцер, есць — і толку нема (пра дзіця). Хільчыцы. Конь тонкі, як гайсцёр. Любавічы.
81 👁