Г
ГАВЕЗ м. Травяністая балотная расліна. Гавез усеодно, ек проківу, едзяць свінья. Цераблічы. Корэнь гавез от простуды п'юць. Сямігосцічы. Гавез от рэмацізму добрэ. Луткі.
ГАД м. Вуж. Гад з ейца, а гадзюка ведзе дзеці. Бярэжцы. Еслі комар укусіць да пухне, кажуць, вон на гадзі седзеў. Цераблічы. лаянк. Пра агіднага і шкоднага чалавека. За што ты дзеда, гад, удырыў? Пагост. Із гадом не садзіса радом, не спужае, то ўкусіць (прымаўка). Хачэнь.
ГАДАЛКА ж. Варажбітка. Одна гадалка на село, та баба с Полесья. Пагост.
ГАДАНЬЕ н. Меркаванне. Нема і гаданья, шоб трапіла я такого чоловека! Мачуль.
ГАДАЦЬ незак. Меркаваць. Надзе, не думай і не гадай, не вубірайса навет. Цераблічы. Варажыць. То дзеўкі шчэ гадаюць на шчэдрэц. Луткі.
ГАДЗІНА ж. Гадзюка. На Вострові ек вукосілі одну гадзіну — як оглобля тоўшчыны! Запясочча. Хлопцы, шчо гэто — уюн ці гадзіна? Луткі. перан. Агідная і шкодная асоба, злосная і каварная істота. О, гадзіна ты, куды ты, раба! Бярэжцы. І вона така, як ты, гадзіна! Мачуль.
ГАДЗЮКА ж. Слівень, мядзянка, гадзюка. У нас гадзюкі бы красные. Запясочча. Гадзюкі бы красные, а е і слівень і гадзіна. Луткі. Гадзюка уцекаць, а вон за ею да палкою, да ўбіў, а нашчо? Пагост. перан. Вельмі злосная жанчына, дзяўчына. Надзе, гадзюка проклята, не біса! Цераблічы.
ГАДКО прысл. Непрыемна, брыдка. Чысто і гладко і гледзець гадко (прымаўка). Дварэц.
ГАДОСЦЬ ж. Вужы, гадзюкі. У нас е этой гадосці у лесі! Луткі.
ГАДОТА ж. Дрэнь, злыдзень. А вон, бачыш, яка гадота! М. Малешава.
82 👁