ГА'ДОУКА ж. Злосная i каварная жанчына, дзяўчына. Гадоўка, ты ж спокойно i не скажэші Сямігосцічы. Ах ты гадоўка, шо ты плетня плецеш без колкоў! Цераблічы. А вона достала с того саквояжа пісьма? От гадоўка! Луткі. ГА'ЗА ж. Газа. Это по-колішнему газа. М. Малешава. Жукоў колорадскіх у газу кідаём да палімо. Запясочча. ГАЗШ'ЦА ж. Газоўка. Газніца — ек пляжэчка, І шапочка е, у старое урэм'е продавал!. Цераблічы. Намянш. га з ні цк а. Газніцка горыць, а му ўшываём. М. Малешава. ГАЗУ'ЛЯ ж. Тое ж. На дзень газулю стаўлялі на поліцу. Верасніца. Кнот у газулю зацяг. ЛуткІ. Памянш. г а з ў л ь к а. Газулька i свеціцца, i не відно ў хаці, онно кірдзіць трошку. Цераблічы. ГА'ІЦЦА незак. Бавіцца. Не гайса, доўго не будзь там! Цераблічы. Не гайцеса на селе доўго. Сямурадцы. ГАЙ м. Зарасці, густое драбналессе па нізкіх мясцінах. У гаю крушнік, лоза. Ужэ тые гае звелі. Цераблічы. Доўго не полола картоплі, во две гай шуміць! Мачуль. Коло поля, болота лес такі краямi — то гай. Сямурадцы. Як пройдуць дожджыкі ў мае/ постануць стожкі у гае (прыказка). Цераблічы. ГАЙДА' выкл. Гайда. А я гайда домоў! Запясочча. Гайда туды, за ржу! М. Малешава. ГАЙДА'Й м. Табуншчык. Гайдай товар гоняў у городок, наймалі. Цераблічы. Наймаўса i я ў гайдае. Сямігосцічы. ГАЙДА'К м. Лясны разбойнік у мінулым. Гайдакі по лесу ходзілі, то, старыкі казалі, булі розбойнікі. Цераблічы. Лодар вон, гайдак, нічого не хочэ робіць. M. Малешава. ГАЙДАМА'ХА, ГАЙДАМАКА м. Высакарослы мужчина, хлопец. Як вусокі, то кажуць гайдамаха. Цераблічы. Высакарослы i свавольны хлопец, мужчына. Пагост. Падманшчык, ашуканец. Алыпаны. ГАЙДА'Ш м. Табуншчык. Алыпаны. ГАЙДУ'К м. Танец, падобны да казачка. Запясочча. ГАЙСЦЕР, ГА'СЦЕР м. 1. Чорны бусел. Гайсцер, то той знізу стоўпом угору поднімаецца. Рубель. 2. У параўнаннях без пэўнага прадметнага значэння. Худэ, як гайсцер, есць — i толку нема (пра дзіця). Хільчыцы, Конь тонкі, як гайсцёр. Любавічы
Дадатковыя словы
гадоука, газуля, газшца, гайдаш, гайдук, гасцер, гаіцца, маеі, урэме
8 👁