В.ЯЗО'К м. Сувязь капылоў у санях. Запясочча. В'ЯЗЬ ж. Вязь, мацаванне. Без кокор в'язь не така. Алынаны. ВЯ'ЛІЦА ж. Сухастой. В 'яліца — вяла дзерэвша, котора шчэ не вусохла зусім. Сямігосцічы. ВЯ'ЛІЦЦА незак. Вяліцца, быць на санцапёку. В'яляцца тые жонкі на сонцы с серпом. Тураў. ВЯ'ЛІЦЬ незак. Вяліць. Рыбу в'ялілі, солілі, бо зона долікатна, ее трэбо добро соліць. Верасніца. ВЯ'ЛЫ прым. 1. Вялы, нездаровы, слабы. От ходзіць в'ялы, нешчо ему долягае. Аздамічы. КартоплІ ўжэ ўялые i не хочуць церціса. M. Малешава. 2. Вялены. Ты б луччэй ела картоплі з в'ялою рыбою? Тураў. ВЯ'НУЦЬ незак. Вянуць. Як цепло, i трава i зелье ўяне, i картоплі в'януць. Бярэжцы. ВЯ'СЛО н. Вязка. В 'ясло лісту дубового кругом себе несе. Чэрнічы. В'ЯЦЬ незак. Вянуць. Усе стало в'яць. М. Малешава. У сё в'яло на градзе. Аздамічы
Дадатковыя словы
вяло, вялою, вяляцца, вялілі, вяліца, вясло, вяць, язок
1 👁