Старонка 172
◀ / 257 ▶
ВУПРАЦЬ зак. Памыць, б'ючы пранікам. Мамко, мо плацье тобе вупраць, а мо посціраць? Аздамічы. ВУПРОСТАЦЬ зак. Выраўняць. Крывого дзерэва не вупростуеш (прымаўка). Хачэнь. ВУПРУЦІЦЦА зак. Выпруціцца, акалець, памерці. Прынесла еку-то зеліну — вуж вупруціўса на месці. В. Малешава. ВУПРУЧАЦЦА незак. Выкручвацца, супраціўляцца. Молоды вупручаецца, як цягнуць до молодой — колісь так було. В. Малешава. ВУПРЭВАЦЬ незак. Выправаць. Под снегом жыто вупрэвае. Сямігосцічы. ВУПРЭГАЦЬ незак. Выпрагаць. Змоклі коні, нада выпрэгаць. Луткі. ВУПРЭГЦІ зак. Выпрагчы. Не поедзе, то выпрэгці можно коня. Цераблічы. ВУПРЭЦЬ зак. Выпраць. Цераблічы. ВУПУЛЬВАЦЦА незак. Пускаць пылок (пра расліну). Дзерэза ў лесе росце, на муку вупульваецца. М. Малешава. ВУПУСТ м. Апошні вянок у зрубе хаты. У вупуста концы торчаць, шчоб шчыт ставіць і дармовес вешаць. Верасніца. ВУПУСТОК м. Цялушка на першай пашы. Памянш. в у п у с т о ч о к. Целушка лето стоіць у хлеве, зімуе, адале вупускаем на весну с коровой і называем вупусточок. Бярэжцы. Вупустучок погуляла і росцелілас. М. Малешава. ВУПУСЦІЦЬ зак. Выпусціць. Выпусці гэтые свіня, дак побегуць. Мачуль. ВУРАДЗІЦЦА зак. Прыбрацца. Вурадзіўса мо к дзеўкам? Дварэц. ВУРАТОВАЦЦА зак. Выратавацца. Дзе круціць вода, нікогда ні купайса, не вуратуесса. Пагост. ВУРАТОВАЦЬ зак. Выратаваць, уратаваць. Богато я людзей з воды вуротоваў — кладзеш ніцма да махаеш на посцілцы. Пагост. Сено з воды коб выротоваў! Хотамель. ВУРВАЦЦА зак. Вырвацца. Гузь вурвецца с кошулі. Бярэжцы. Вурваласа одтуль до мацер жыць. В. Малешава. ВУРВАЦЬ зак. 1. Адарваць, сарваць, вырваць. С кожуха рукава вурвала. Бярэжцы. От вурвало і поперло крыгу. Луткі. Яблокі беры вурві собе з яблоні.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 257 ▶