ВУПЛОУВАЦЬ незак. Выплываць. Вуплоўвае бобёр з воды вечэром. В. Малешава.
ВУПЛУСЦІ зак. Выплысці. Одзін раз я плоў, то колі б не мотор, не можно вуплусці, круціць тама. Пагост. Вуплуў сам да пошоў ту жонку ратоваць і ўтопіўса. В. Малешава.
ВУПОЛОКАЦЬ зак. Выпаласкаць. Выполокалі тое олё. Альшаны.
ВУПОЛОСКАЦЬ зак. Выпаласкаць, вымыць. Закідкі кірпічные вуполоскало водою, мало цэменту даў, да одна гліна була. Дварэц.
ВУПОЛАЦЬ зак. Правеяць. Бодылье у табаку трэба потоўчы да выполаць. Луткі.
ВУПОЛОЦЬ зак. Выпалаць. Буракі вуполола. Запясочча.
ВУПОРОЖНІЦЦА зак. Апаражніцца, апусцець. А это ўжэ вупорожнілоса, то не хочэ пісаць ручка. Кароцічы.
ВУПОРОСІЦЦА зак. Апарасіцца. З колішнее жызні було, шо свінья вупоросіцца ў лозі і прыбегае. М. Малешава.
ВУПОСЕЛІЦЬ зак. Выселіць, прагнаць. Як его выпоселілі, того князя, то ўжэ ходілі вольно ў лес. Рубель.
ВУПОТРОШЫЦЬ зак. Выпатрашыць. Кобана вупотрошылі і ўнеслі кош у хату. Альшаны. Выесці вантробы. Корову выпотрошылі воўкі. Мачуль.
ВУПРАВІЦЦА зак. Выпрастацца, акалець, здохнуць. Тою шчоткою, шчо подлогу мела, як удырыла кота, то вон і вуправіўса. Луткі. Шчоб воны вуправіліса, тые мушы! В. Малешава. 2. Паправіцца, паздаравець. Ужэ мне не можно вуправіцца. Сямігосцічы. 3. Выправіцца, адправіцца. Вон ужэ скоро вуправіцца на той свет. Луткі.
ВУПРАВІЦЬ зак. Выраўняць, выпрастаць. Трэба выправіць лопотні. Аздамічы. 2. Выправіць, праводзіць. Чужые мацерэ мене вуправілі на войну. Цераблічы. △ Вуправіць ногі. Акалець, здохнуць. Прышла худобіна, лізнула — і ногі вуправіла. Дварэц. Коб не я, то ўжэ даўно б ногі вуправіла. Бярэжцы.
ВУПРАЎЛЯЦЬ незак. Выпростваць, разгінаць. Стары чоловек ногамі блутае, спіны не ўпраўляе. В. Малешава. Смерць чоловека ўпраўляе — вуросце чоловек! Луткі.
75 👁