Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
ВУ'КЛАСЦІ, ВУ'КЛАСЦЬ зак. 1. Палажыць, пабіць. Под ОлыйанамІ i нашых вуклалі много. Верасніца. 2. Вывернуць, укласці. Гету місу ўсю вукладзь! M. Maлешава. А В у к л а с ц і бокі. Наесціся (да адвалу). Ужэ я выкладу бокі од слонечніка, наемса! Мачуль. В у к л а с ц i в б чы (б е л ь м ы). Вылупіць вочы, утаропіцца. Я б вуклала вочы да ўсе гледзела б цілівізор. Запясочча. Шчо ты вуклаў вочы, мо шчо не так? Сямігосцічы. В у к л а с ц і з убы. Выскдліцца. Шчо ты зубы выклаў, шуляк ты! Алыианы. ВУ'КЛЕПАЦЬ зак. Выклепаць. Вон ужэ не можэ ні вуклепаць косы, ні косья ўстроіць. Луткі. ВУКОВЕ'НЬВАЦЦА незак. Выстауляцца, прыдурвацца. Чого ты вуковеньваешса? Верасніца. ВУ'КОПАЦЬ зак. Выкапаць. Вукопаў хорошэго полоза, красіва голоўка. Сямігосцічы. Корчоваў корча да вукопаў горшчок золота, да плачэ.— Чого ты, дзедку, плачэш? — Я смерць свою вукопаў (з прытчы). В. Малешава. ВУ'КОПКАЦЦА зак. Выпаўзці, выбрацца. А вон покуль выкопкаўса с хаты, то ўсе ужэ пошлі. Дварэц. ВУ'КОРМЩЬ зак. Укарміць, накарміць. Едзяць І едзяць, не вукорміш гэту жмодзь! Аздамічы. ВУ'КОРЧОВАЦЬ зак. Выкарчаваць. Поцерэбы поробіў, вукорчоваў лозу. М, Малешава. ВУ'КОСЩЬ зак. Знайсці косячы. Чмелёў мед вукосіў, то помаж i очы перэстануць болець. М. Малешава. ВУ'КОТРУПЩЬ зак. Вынішчыць, выразаць. Усю сем'ю выкотрупілі, нікого нема.ў Мачуль. ВУКО'УВАЦЦА незак. Застуквацца (пры гульні ў хованкі). «Куй-ку я»,— кажэ, як сам выкоўваецца. Пагост. ВУКО'УВАЦЬ незак. Застукваць (пры гульні ў хованкі). «Кун-ку, Васіль!» — крычыць горшчай, як выкоўвае Васіля. Пагост. ВУ'КОЦІЦЦА зак. Выкаціцца, вылезці (пра вочы). Очы раніцдю вукоціліса, a вечором помёр. Хачэнь. ВУ'КОЦІЦЬ зак. Вывернуць. Лінкоў нашыецца у кош, шо ледво вукоціць. Луткі. ВУКО'ЧВАЦЬ незак. Нараджаць, акочваць. A екіе кіт кіценята выкочвае? Алынаны. ВУКО'ШВАЦЬ незак. Выкошваць. Цепер укошвалі сено у кустох. Дварэц. п
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вукласць, вукласці, вуковеньвацца, вукопаць, вукопкацца, вукормщь, вукорчоваць, вукосщь, вукотрупщь, вукоувацца, вукоуваць, вукоціцца, вукочваць, вукошваць, куй-кў, кун-кў, семю
1 👁
 ◀  / 257  ▶