Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
ца. Луткі. Сцегняка вуймаю — слаўнэ, смашнэ тэ сало! Хачэнь. ВУ'ЙЦІ зак. Выйсці. Плюхота на дворэ, не можна вуйці. Луткі. Лось з-за рэкі вушоў да почэхліў у лес. В. Малешава. Вуйду на ганок да глежу, дзе то наша сторона. Хачэнь. Выбрацца, выехаць. Вышла з сыновое хаты i не стала жыць. Дварэц. Атрымадца. Гвалт хоцела дзеўку, да нема, хлопэц вышоў. М. Малешава. З'явіцца, паказацца. Кажуць, шчо тая стрэла церэз сем год наверх вуйдзе (дзе маланка ўдарыла ў зямлю), ею од хондзі лечыліса. Хачэнь. Узысці. За тры дні вышило просо, росце, а веток нема. Дварэц. Выйсці з ужытку. Ужэ волы вышлі за нашой пам'яті. Рубель. А В у й ц і на свет. Свет убачыць, пачаць бачыць. Тры года болела на вочы, а цепер вышла на свет. Бярэжцы. ВУ'КАЗАЦЬ зак. Выказаць, перадаць слрвамі. Як ты там прыдумаў этэ вуказаць? Верасніца. ВУ'КАРАЦЬ зак. Пакараць. Выкарала Гальку за тэ. Рубель. ВУ'КАРАШКАЦЦА зак. Выкараскацца, выбрацца з цяжкага становішча. Лёдео вукарашкаўса прдслі войны. М. Малешава. ВУ'КАТ м. Выраз, выемка. Полотняна кольбел була з вукатом унізе. М. Малешава. Выкатом вучэсвалі бабку вверху ў подсанках, то колода не покоціцца. Там жа. ВУ'КАЧАЦЬ зак. 1. Пакачаць. Я вукачаю качалкой тую кохту, i хдрошэ. Запясочча. 2. Выгадаваць. У дочкі семеро дзецей, ycix i вукочала я. М. Малешава. ВУ'КІДАЦЦА зак. З'явіцца ў выглядзе высыпкі на деле.- Там у ведрэ буў той поганы (змяя), одзін прышоў да напіўса, то жывот схопіў i вукідаўса той поганы на целі. В. Малешава. ВУКІДА'ЦЬ незак. Выкідаць. А зебры вукідайце, бо горкіе. Луткі. Дорога ложка к обеду, а послі выкідай на двор (прыказка). Хачэнь. ВУКРДВАЦЬ незак. А В у к і д в а ць к о н і к і. Жартаваць. Вон конікі вукідвае нам, не бачыш? М. Малешава. ВУ'КШУЦЦА зак. Павярнуцца (злосна), вызверыцца. Вона так вікінуласа i пошла, бі воўк. Хотамель. ВУ'КІНУЦЬ зак. Выкінуць, адкінуць. Током як вукіне руку! Запясочча. Свою сокеру вукінуў у дрывотнік, а мою сховаў у стрэху. Хачэнь. Вукінулі вон лаву, а кресла купілі. Хільчыцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вукараць, вукарашкацца, вукачаць, вукшуцца, вукідацца, вукідаць, вукінуць, зявіцца, памяті
4 👁
 ◀  / 257  ▶