БОЛОТА м. Закраса (?). Як корова, то й волога (прымаўка). М. Малешава. ВОЛО'ДАЦЬ незак. 1. Валодаць. Не володае езыком, хочэ сказаць слово i не можэ. В. Малешава. Вон тры годы рукамі не володау, да нехто доказаў, то вон того гавеза корэня піў. Луткі. Рухацца, дзейнічаць. Рукі, ногі не володалі. Дварэц. Ужэ не володае рука, не можэ шапкі наложыць. В. Малешава. 2. Валодаць, мець ва ўласнасці. Ім ніхто не володау, то було заёднэ поле i рэчка. Хачэнь. ВО'ЛОК м. Волак, рыбацкая сетка. У нас волок, а ў людзей брэднік, вон мешком дзелаецца. Запясочча. Пошлі мы, узялі волока да обловілі тую долінку. Дварэц.Л П л а в у ч ы в о л о к. Волак, рыбалоўная сетка, прымацаваная да двух вертикальных i адной гарызантальнай (знізу) жэрдак. ЛовІм по бустрэ, по рже плавучым волоком. Плавучы волок не мае жадного грузу. Запясочча. ВОЛО'КА ж. Тонкая вяровачка, абора. Раменные волокі лепш за вероўчаные. Тураў. Стою подперазана волокою. Запясочча. Одны волокі кажуць, другіе — оборкі. Чэрнічы. Як роздво ідзе, то ўюць этые волокі. Луткі. Волокою дай шчэ ўязовою богатые хлеб рэзалі. Сямігосцічы. Памянш. В о л о ч к а. Подперажэцца волочкою да лётае, лётае ў позыкі. Луткі. А Н а в о л о к у. У круглых зборках (пра халявы ў ботах, у адрозненне ад ботаў, халявы якіх сабраны «на вуглікі»). Хачэнь. ВОЛОКА'ЦЦА незак. Валэндацца. Дзірэктор волокаўса з ею два годы, жалеў ее, не гнаў. В. Малешава. Валаводзіцца, вазіцца. Корова у мене, ужэ надо збуць, а я ешчэ волокаўса год з ею. Там жа. ВОЛОКИТА ж. Бадзянне. Пусціў Мікіту на волокіту (прымаўка). Запясочча. ВО'ЛОС м. 1. Волас (толькі не ў чалавека). У хвосце у коня волос, его ж звезаць трудно, вон жэ прудкі. В. Малешава. У часах волос порваўса. Там жа. 2. Воласападобны чарвяк у вадзе. На весне волосоў богато плыве за водою. Кароцічы. Волос, которы ў рэцэ плавав, як муеш, то учэпіцца, тонюсенькі, як волос. Цераблічы. Чэр'як доўгі, той волос. Бояцца, шчо як купаешса да ўкусіць, то век не загоіш. М. Малешава. 3. Валасень, хвароба костачак пальцаў. Вучышчаеш, вода, лугі, берэгі, вучышч i палца од волоса (замова). Запясочча. Боліць ваўка i стане горшэ болець, то кажуць: волос подкінуўса. М. Малешава. От волоса ўсе косці вусупа
Дадатковыя словы
володаць, волокацца, чэряк
2 👁