Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
снег. Пра снег, які выпадае пасля прылёту птушак з выраю. На веснушкі падае снег — кажуць, ек поурэй весной да снег валіць. Верасніца. ВЕСНЯ'К, ВЕШНЯ'К м. Вясенні ведер. Запясочча. Весняк проняў — сено плохое. Покладу дрова на дворэ, дак воны як бачыш на вешняку вусохнуцъ. Цераблічы. Весною весняк сквознщь, вон холодны. Любавічы. ВЕСНЯ'НКА ж. Воўна веснавога настрыгу. Запясочча. ВЕ'СТКА ж. Вестка, навіна. Вестка недобра. Аздамічы. ВЕСЦГ незак. 1. Весці, суправаджаць. Дзве бабу конячкой прыехалі дай ведуць корову. Дварэц. Мне охотней будзе — я буду за поводзец весщ, а ты будзеш подгоняць. Хачэнь. 2. Цягнуць, пракладваць. Трэ весць шлях. Луткі. Весці партыю (пры спевах). Каця надо шоб вышэйшы голос вела, ее голос вышэйшы. В. Малешава. Паўтараць, гнуць сваю лінію. Пошлі му, а вон одно еедзе — нічого не будзе... Верасніца. 3. Выводзіць, нараджадь. Годзюка ведзе дзеці. Бярэжцы. ВЕСЦГСА незак. 1. Працягваць пладзіцца, гадавацца. Хочэ баба зробіць оброк, як дзеці не ведуцца. Сямігосцічы. Шчэ з мого вена ведзецца товар. М. Малешава. 2. Прадягвацца, быць звычаем, традыцыяй. 3 тых дзедоу у нас так ведзецца. В. Малешава. 3. Весціся, мецца ў дастатку. Як на велікдзень на ўсюночну зоўзюлька першы раз закуе, то тарабаняць кішэнем, коб грошы веліса. Хачэнь. ВЕСЦЬ ж. Д Н е м а в ё с ц і. Немаведама. По суху можэш носіць нема весці колько (пра бацінкі). Луткі. H i ч у т к і, ні в е с ц і ( нема). Пра бясследнае знікненне. Загіб, нема ні чуткі, ні весці. M. Малешава. BE'TKA ж. 1. Мяцёлка, галінка, пладаноснае сцябло (звычайна з зернем, пладамі). Ек унадзяцца вороб'е просо піць, то ветка остаецца, а просты ні одной нема. Луткі. Ватке хорошые — будзе просо ядронэе. Мачуль. Ветка бобу. Хачэнь. Веткі ягод. Пагост. Жытні колас. Выбіралі з снопоў кулё — трэба брацъ за вёткі i трус'щь. Хотамель. Жалі да на прост клалі, вёткамі ўгору, а гузырэ ўніз. Верасніца. 2. Гравілат рачны (?). У ветцы тры лісцінкі i колёнцэ чырвоное, вона бы бобоўнік. Луткі. Вётку кладуць у горэлку, ек понос, то коўтнуў І готово. Чэрнічы. Бабы гомоняцъ, шчо по жэнской болезні п'юць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

betka, веснянка, воробе, коўтнўў, пюць, сўху, трусщь
2 👁
 ◀  / 257  ▶