Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÁБруднае (паганае) да чыстага не прыстае (не прыстане). Абраза, паклёп і пад. не прынізяць сумленнага, невінаватага чалавека. Сін.: Добрыя вочы дыму не баяцца. Англічане кажуць: «Чыстае сумленне не баіцца абвінавачванняў». Беларус таму, што яго зневажалі, не стаў горшы. Бруднае да чыстага не прыстае (І. Гурскі. На скрыжаванні дарог). – Прыказкі, кн. 2, с. 255: Паганае да чыстага не прыстане. Брыгадзір капейкі не варт, калі чарцы рад. Гаворыцца з асуджэннем пра брыгадзіра-п'яніцу. Брыгадзірамі былі адны п'яніцы. Людзі казалі: брыгадзір капейкі не варт, калі чарцы рад. Асабліва знявідны быў нябожчык Андрэй. Ён і чытаў па складах, і пісаць не ўмеў; трымалі, бо брахаў, як цюцька (В. Шырко. Хай людзі бачаць). – Прыказкі, кн. 2, с. 524: Брыгадзір і капейкі не варт, калі чарцы рад. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай (маёй, тваёй) вуліцы свята. Даб'ёмся і мы свайго, збудуцца нашы (мае, твае) надзеі; будзе і ў нас (у мяне, у цябе) радасць. Кажуць у цяжкі час, выражаючы ўпэўненасць, што няўдачы мінуцца. Сін.: Будзе мёд і ў Сідаравай калодзе; Загляне сонца і у наша аконца. Нічога, Аксён: будзе свята і на нашай вуліцы. Надыходзіць час расплаты за здзекі над народам (Я. Колас. На ростанях). [Гудовіч:] Ну, а як настрой там, на Вялікай зямлі? [Юля:] Лётчыкі расказваюць: настрой адзін – перамагчы. Будзе і на нашай вуліцы свята (К. Крапіва. З народам). – Не бядуй, будзе і на нашай вуліцы свята, пабачым! – Сам ведаю (А. Карпюк. Данута). Я не злуюся, Алена... У цябе сёння больш [зроблена]. Але... будзе свята і на маёй вуліцы! (А. Чарнышэвіч. Лясная быль). Не гаруйце, усё пройдзецца, усё мінецца, будзе свята калі-небудзь і на нашай вуліцы... Не ўсё ж ім ды ім... (М. Лынькоў. Міколкапаравоз). Не плач, мама, не бядуй. Будзе некалі і на нашай вуліцы свята. Тата ўсё роўна вырвецца ад фашыстаў, усё роўна ўцячэ... (В. Дайліда. Пяро дзікай качкі). Прыйдзе (прыходзіць, прыйшло) і на нашу вуліцу свята. [Самасееў:] Нічога! Прыйдзе і на нашу вуліцу свята! (А. Макаёнак. Каб людзі не журыліся). Прыйшла пара падымаць Беларусь, як некалі казаў Карусь Каганец. Прыходзіць свята і на нашую вуліцу... (С. Александровіч. Крыжавыя дарогі). Увесь дзень з вуснаў у Міхала Сцяпанавіча Былінскага не сыходзіла вясёлая ўсмешка. Прыйшло і на нашу вуліцу свята (І. Гурскі. У агні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабёмся, пяніцу, пяніцы
14 👁
 ◀  / 696  ▶