Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÁБог не роўна дзеліць. Пра сацыяльную ці іншую няроўнасць сярод людзей. Чым то дзеецца на свеце, што не роўна дзеле бог? Адзін ходзе у саеце, у золаце з плеч да ног, а другому, каб прыкрыцца хоць анучкай – велькі труд... (Ф. Багушэвіч. Бог не роўна дзеле). І гэта звычайны замак двараніна, нават не першага па багаццю і знатнасці. Бог не роўна дзеліць: ён дае порткі менавіта таму, у каго яны будуць падаць з мізэрнага заду (У. Караткевіч. Раман Ракута). [Моцкін:] І праўду кажуць: «Бог няроўна дзеліць». У Сярэдняй Азіі цэлае лета пячэ і пячэ, а тут – нібы з рэшата цячэ (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Я не разгінаючыся з хлопцамі ішачыў на бальніцы, а Іван не вылазіў з бокса, і ў мяне зарплата меншая, чым у яго... – Вот адкрыццё зрабіў! – падтрымлівае Рычарда Булойчык. – Не роўна дзеліць бог... (І. Капыловіч. Асенні гром). – Федароўскі, с. 94: Бог няроўна дзеліць: аднаму дае многа, а другому мала; Прыказкі, кн. 1, с. 427: Бог няроўна дзеліць. Бог не слухае, што свіння рухае. Кажуць з асуджэннем пра таго, хто гаворыць што-н. непрымальнае, нявартае ўвагі. Два стараверы люта спрачаюцца з маладымі хлопцамі. Адзін хлопец патрабуе паказаць яму бога, калі ён ёсць. Стары выходзіць з раўнавагі: «Бог не слухаець, што свіння рухаець» (А. Мрый. Па Дзвіне ў Сураж). Бог не слухае, што свіння рухае (Р. Барадулін. Прыбабунькі). [Рухаць (дыялект.) – рохкаць'.] – Прыказкі, кн. 2, с. 155: Бог не слухае, як свіння рухае. Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля. Чыё-н. махлярства ці несумленнасць абавязкова выявяцца і ацэняцца па заслугах. [Якаў:] Усё, усё прыпомніцца. Бог не цяля, бачыць круцяля (М. Гарэцкі. Антон). Крычалі сяляне на розныя галасы: – Глядзі ты, казанская сірата! Чаму ты не падумаў пра дзяцей дваццаці логвішчанскіх сямей, калі іх прадаваў? Лайдак! – Чаго там, бог не цяля – бачыць круцяля (І. Гурскі. Лясныя салдаты). – Цяпер, мамаша, той жыве, хто да начальства бліжэй. – Глядзі, Віцька. Бог не цяля, бачыць круцяля (А. Жук. Красатуля). Чытаеш, слухаеш усю гэтую дэмагогію і ўспамінаеш народную прымаўку: «Бог не цяля, бачыць круцяля» (С. Законнікаў. Нам нельга згінацца...). * А шэльму ж нюхам пачуе сабака, і ўсюды для шэльмы чэсць будзе аднака. І прыказка ж кажа, што бог – не цяля, з усёй грамады пазнае круцяля! (Ф. Багушэвіч. У астрозе). – Насовіч, с. 7: Бог не цяля, відзіць круцяля; Раманаў, с. 28: Бог не цяля, ён забачыць круцяля; Ляцкі, с. 4: Бог не цяля: ён відзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
20 👁
 ◀  / 696  ▶