Áз рызыкоўнага становішча будзе выйсце. [Галубовіч:] Трэба абараняць, пакуль яшчэ ў ВАК не пайшла заява, а то тады ад маёй дысертацыі паляціць і пух, і пер'е. [Ракітны:] Будзем спадзявацца на лепшае. Бог не выдасць, свіння не з'есць (К. Крапіва. На вастрыі). Давай пра горшае не думаць. Бог не выдасць – свіння не з'есць (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). [Бацька:] Што будзе – тое будзе! Бог не выдасць – свіння не з'есць. Вязі, Мар'яна. Бог залічыць нам за гэта. Ды і людзі... (І. Шамякін. Ахвяра). Не турбуйся, усё абыдзецца... Бог не выдасць, свіння не з'есць. Мы з табой у вайну набраліся страху ў запас, навошта ў мірны час некага баяцца? (І. Новікаў. Ачышчэнне). Палкоўнік.. сам абвясціў павестку дня. Ну, што ж? Такі ўжо звычай новы: не ступіш кроку без прамовы, ды бог не дасць – не з'есць свіння. Але скрабе яго сумленне: ці проймеш словамі салдат? (Я. Колас. На шляхах волі). [Янка:] Бог не папусціць, свіння не з'есць. А калі б пабачыў, што мяне запыняюць і зробяць вобыск, дык сказаў бы: а я іду якраз у паліцыю – недазволеную літаратуру знайшоў (Я. Колас. На ростанях). Так, так, не бянтэжся.. Бог не прадасць, свіння не з'есць, а мы з капітанам адной куляй паранены (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). * [Камбат:] Няма рыдлёвак. І людзей няма, не прасі, Карпенка, сам ведаеш... «Нічога, чорт не здрадзіць – свіння не з'есць», – бесклапотна пажартаваў пэтээравец Свіст (В. Быкаў. Жураўліны крык). – А мы зробім усё ціха-ціха і хуценька звалім. Бог не папусціць, свіння не ўкусіць, – адказаў Алесь і нырнуў у чэрава машыны (В. Быль. Малюнкі з Адзіж-Бенах). – Людзі... Яны розныя бываюць. – Будзем верыць у добрае, у добрых людзей... Як у нас тут кажуць: вол не стопча, свіння не з'есць (Б. Сачанка. Вялікі Лес). А за дваццаць кіламетраў ад нас, на поўнач – у Веткаўскім раёне, – [радыяцыя] у два разы большая, там трэць раёна адсялілі. Што ж, будзем жыць па прыслоўю: «Бог не выдасць – радыяцыя не з'есць» (І. Шамякін. Зона павышанай радыяцыі). – Раманаў, с. 291: Бог не дасць, свіння не з'есць; Ляцкі, с. 23: Бог не дасць, і свіння не з'есць; Прыказкі, кн. 2, с. 149: Бог не дасць – свіння не з'есць. Бог не дасць, свіння не з'есць. Гл. Бог не выдасць, свіння не з'есць. Бог не папусціць, свіння не з'есць. Гл. Бог не выдасць, свіння не з'есць. Бог не прадасць, свіння не з'есць. Гл. Бог не выдасць, свіння не з'есць
Дадатковыя словы
зесць, маряна, пере
18 👁