Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Áпрасіў ва ўсявышняга літасці і даравання (І. Мележ. Подых навальніцы). – А чаму яны [дзеці] памерлі? Бо вы іх не да ўрача, а да шаптухі насілі. – Бог даў, бог і ўзяў, – сказала маці (А. Асіпенка. Мірная вайна). – Мама, хадзем хутчэй, людзі ж будуць чакаць, – прыспешваў бабу Насцю Міхалка, – памянем грэшную душу. Адпакутавала сваё. Ты вось што, – звярнуўся ён да мяне, – не плач. Бог даў, бог і ўзяў. Я цябе ў крыўду не дам (Г. Марчук. Кветкі правінцыі). * Казалі пра сваіх таварышаў і таварышак. Хто яшчэ тупае, а каго «бог даў – бог узяў, бог прыслаў – бог прыняў». Каго раней, каго нядаўна. Хто ліпіць яшчэ, чаўрае, як і гэтая пара... (Ф. Янкоўскі. І гэтак...). – Насовіч, с. 7: Бог даў, бог і ўзяў; Ліцвінка, с. 88: Бог даў, бог і ўзяў. Бог лесу не зраўнаваў, а то людзей ты зраўнуеш. Гл. Бог лесу не зраўняў, не тое што людзей. Бог лесу не зраўняў, не тое што людзей. Людзей немагчыма зраўняць, зрабіць аднолькавымі ў якіх-н. адносінах. – Адзін шалее з раскошы, другі кавалку хлеба жадзён. – Бог лесу не зраўняў, не тое што людзей, – не здаваўся Станіслаў (І. Гурскі. Чужы хлеб). Бог лесу не зраўнаваў, а то людзей ты зраўнуеш. Бог лесу не зраўнаваў, а то людзей ты зраўнуеш. Падзялі вось сёння ўсё пораўні, дык на той год зноў перадзельваць давядзецца. Бо адзін будзе рабіць ад цямна да цямна, а другі будзе чэрава грэць пад сонцам (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Ляцкі, с. 62: Як бог лесу не зраўнаваў, так і людзей; Прыказкі, кн. 1, с. 428: Бог лесу не ўраўняў, а людзей тым больш. Бог не без літасці, казак не без шчасця. Кажуць са спадзяваннем, што ўсё абыдзецца, што ўсё павінна быць добра. – Ат, бог не без літасці, казак не без шчасця, – казала ў тыя дні мама. – Паправішся, Мікола, вось паглядзіш (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). Гасподзь не без міласці, а казак не без долі. Хведаркаў сабака.., убачыўшы, што нічога не маю яму з ежы, бег праз агароды назад, да свае хаты. Я зноў заставаўся адзін і з цяжкім сумам вяртаўся пад свой дамок ды лягаў спаць. Аднак, як гаварыў Іванок: «Гасподзь не без літасці, а казак не без долі». Нажыў і я свайго сабаку (В. Петручук. Пожня). – Прыказкі, кн. 2, с. 422: Бог не без міласці, а казак не без долі: ці худая, ці харошая – усё будзець. Бог не выдасць (не дасць, не папусціць, не прадасць), свіння не з'есць. Нічога кепскага не павінна здарыцца. Кажуць для заспакаення, што ўсё пагрозлівае, небяспечнае мінецца і што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць
14 👁
 ◀  / 696  ▶