Áпам). Блізка відаць, ды далёка дыбаць, як людзі кажуць. Косціку здавалася, што да таго лесу рукой падаць, а вось ідзе, ідзе і ніяк да яго не дойдзе (Л. Арабей. Сіні бор). Хоць і відаць, але (ды) далёка дыбаць. У народзе кажуць: хоць і відаць, але далёка дыбаць. Так і тут. Амаль цэлы дзень дыбаеш, а Клінка і відам не відаць (М. Пянкрат. Ведрыцкія напевы). 2. Не так лёгка дасягнуць таго, пра што марыць хто-н. Пра цяжкасці выканання якой-н. задумы. Сін.: Блізак кубак да губак, але шмат выбояў паміж ім і губою. [Нодэльман:] А ты што?.. Тэхнікай авалодваеш? [Карнейчык:] Бяру ва ўсе лапаткі. Хачу галоўнага інжынера дагнаць і перагнаць. [Нодэльман:] Ого! Блізка відаць, ды далёка дыбаць (К. Крапіва. Канец дружбы). * Потым Сарока пацікавілася: – А хто яе [грэблю] будзе будаваць? – Хто?! Самі! – Аге! Лёгка сказаць, ды – далёка дыбаць! (І. Мележ. Людзі на балоце). – Насовіч, с. 6: Блізка відаць, ды далёка дыбаць; Ляцкі, с. 53: Хоць відаць, ды далёка дыбаць; Прыказкі, кн. 1, с. 280: Блізка відаць (зіраць), ды далёка дыбаць. Блізкі локаць, ды не ўкусіш. Гл. Блізка локаць, ды не ўкусіш. Блін не блін, пуза не расколе. Жартаўлівае запрашэнне каго-н. есці што-н. смачнае. Распытвалі [родзічы] пра вучобу і частавалі магазіннымі прысмакамі, якія былі для мяне нейкім казачным дзівам. Ты падмігнуў мне: «Не саромейся есці. Блін – не блін, пуза не расколе» (У. Ліпскі. Бацька). – Прыказкі, кн. 1, с. 242: Блін не блін, бруха не распора; Ліцвінка, с. 99: Блін не блін, пуза не расколе. Бога любі, але і чорта не гняві. Гл. І бога хвалі і чорта не гняві. Бога хвалі і чорта не гняві. Гл. І бога хвалі і чорта не гняві. Бог дасць дзень, бог дасць і харч. Гл. Дасць бог дзень, дасць і полудзень (хлеб, ежу, пажытак). Бог даў, бог і ўзяў. Гаворыцца, часта як суцяшэнне, пра чыю-н. смерць, а таксама пра страту чаго-н. Айцец Мікалай сядзеў некаторы час у глыбокім разважанні і ў смутку. Але ён успомніў многапакутніка Іова, заспакоіўся і сказаў: – Што тужыць, маці? Бог даў, бог і ўзяў. – Даць то даў, а забраў [мяккія крэслы] Сівалдайкін, – паправіла яго матушка (Я. Колас. Пракурор). [Глушак] хоць супакойваў сябе: бог даў – бог і ўзяў; хоць разважаў цвяроза: не ведаў жа, што так кончыцца, – калі маліўся аб малой, быццам
12 👁