Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Áчыць, будзе ўпершыню. [Ляшчук:] Не стварайце прэцэндэнта – благія прыклады заразлівыя (А. Дзялендзік. Гаспадар). Мурзатыя дзецюкі, пакідаўшы долу ключы, ледзь не кладуцца лёгма ад рогату, а за імі, пацвярджаючы даўняе выслоўе, што благі прыклад заразлівы, пачынаюць весела падхіхікваць Людвік і Падгайскі (В. Гардзей. Блаславёныя зёлкі). – Ліцвінка, с. 105: Дрэнны прыклад заразлівы. Блізак кубак да губак, але шмат выбояў паміж ім і губою. Не так лёгка дасягнуць таго, пра што марыць хто-н. Сін.: Блізка відаць, ды далёка дыбаць (у 2 знач.). Эпіграфам да твора [эпіграмы Язэпа Семяжона] былі ўзяты народная прымаўка «блізак кубак да губак, але шмат выбояў паміж ім і губою» і вытрымка з верша Еўдакіі Лось «Я напісала вершаў цэлы жмут...» (І. Лапцёнак. Арыгінальная творчасць паэта-перакладчыка Язэпа Семяжона). Блізка (блізкі) локаць, ды (а) не ўкусіш. Хоць здаецца, што і лёгка ажыццявіць што-н., але нельга дасягнуць жаданага. Сін.: Бачыць вока, ды зуб няйме; Ёсць на ваўку кажух, ды прышыты; Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. [Мікола:] А яно такі і крыўдна сядзець ды глядзець, як чужыя дзядзькі каля маладой увіхаюцца. [Госця:] І праўда, хіба ж гэта не здзек! Напроціў пасадзілі і сталом адгарадзілі. [Паўліна:] Блізка локаць, ды не ўкусіш (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). А ён [сцяг], як і раней, развяваўся пад сінню нябёс, наганяючы на паліцыянтаў злосць і трывогу. Блізкі локаць, ды не ўкусіш... (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах). А мяне раз – і сухапутным мараком зрабілі! З берага на тыя караблі пазіраў. Блізка локаць, а не ўкусіш, так і тое мора... дражнілася толькі (Э. Ярашэвіч. Практыка ў Вербічах). – Былі, браток, блізка былі [немцы ад Масквы]. Але, як той казаў, блізка локаць, ды не ўкусіш, – адказаў дзядзька Хведар (Я. Курто. Дарога бяжыць насустрач). – Прыказкі, кн. 1, с. 471: Блізка локаць, ды не ўкусіш. Блізка відаць, ды далёка дыбаць. 1. Не так і блізка што-н., як здаецца. Гаворыцца ў дачыненні да таго, хто ідзе ці едзе. – А гэта зусім блізка, вунь, відаць! – Блізка відаць, ды далёка дыбаць, – сказаў Асадчы. – Да таго ляска – кіламетраў пятнаццаць з гакам... (І. Гурскі. Неспакойныя характары). – Здавалася ж, адтуль рукою падаць да зарасніку. – Блізка відаць, ды далёка дыбаць, – незадаволена адказаў Міхась (М. Аўрамчык. Палон). – Сядайце, падвязём, а то блізка відаць, ды далёка дыбаць, – гасцінна запрашалі шафёры, спыняючыся каля падарожнікаў (Р. Няхай. Туман над стэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 696  ▶