Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Á– Насовіч, с. 5: Бі сароку і варону, даб'ешся да белага лебедзя; Янкоўскі, с. 206: Бі сароку і варону – даб'ешся да белага лебедзя. Бі свой свайго, каб чужы баяўся (чужыя баяліся). Кажуць, часцей іранічна, пра непатрэбную барацьбу паміж сваімі ж людзьмі (зрэдку і іншымі адушаўлёнымі прадметамі). Стралялі, нішчылі, білі – не дужа разбіраючыся, не надта мяркуючы-судзячы – абы больш крыві – і сваёй, і варожай. Але ці гэта пачалося толькі з вайной, ці і да вайны было не тое самае... Свае з сваімі пачалі ваяваць даўно і рабілі гэта з немалым поспехам. Нездарма казалі: «Бі свой свайго, каб чужы баяўся». Чужых не надта напалохалі, а сваіх пабілі. Цэлыя горы трупаў (В. Быкаў. Сцюжа). Ды неўзабаве сварка паміж братамі ўсчалася. Аднаму падалося, што другі мяжы трохі прыхапіў. Справа ад слоў перайшла да калкоў. Дубасяць браты адзін аднаго, а вяскоўцы рагочуць ды дзівуюцца: які чорт іх за адно месца ўкусіў. – Бі свой свайго, каб чужыя баяліся, – пад'юджвае стары Піліп (У. Правасуд. Піліпава семя). Бі сваіх, каб чужыя баяліся. Спачатку пеўні ўзляталі ўгору, на якога паўметра ад зямлі, і стараліся дастаць адзін аднаго кіпцюрамі сваіх ног або крыламі... «Бі сваіх, каб чужыя баяліся!» – І разляталіся белыя пёркі, і падалі чырвоныя кроплі на траву... (М. Зарэмба. Дзень магнітнай буры). Пабываўшы ў розных лагерах, хачу зазначыць: і левыя і правыя ў пытаннях ідэалагічнай барацьбы аднолькавыя, яны нават творчых людзей дзеляць на «нашых» і «вашых»... Адсюль вынікае і іх спрадвечны дэвіз: бі сваіх, каб чужыя баяліся (Л. Галубовіч. Як «Наша слова» адзавецца). А неабачлівым ды безадказным калегам хочам нагадаць, што, працуючы дзеля адзінай мэты, ганебна трымацца прынцыпу «бі сваіх, каб чужыя баяліся» (Л. Дранько-Майсюк, Р. Сініца. Пісьменнік і перамога). – Выслоўі, с. 34: Бі свой свайго, каб чужы баяўся. Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца. Кажуць з неадабрэннем пра таго, хто не пільнуецца родных мясцін, сваёй «малой радзімы». Сцяпан нават пашкадаваў, што праявіў бязволле і, добра не падумаўшы, паехаў у Маскву: можна было зрабіць гэтую вандроўку і пазней. «Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца», – успомніліся яму словы маці, якія ён чуў ад яе яшчэ ў студэнцкія гады (І. Карэнда. Воплаўская госця). – Прыказкі, кн. 1, с. 289: Дурная птушка сваё гняздо не шануе. Благія прыклады заразлівыя. І другім хочацца рабіць так, як зрабіў нехта іншы. [Ляшчук:] Штосьці я не прыгадаю, Алёна Мікалаеўна, каб райкам адмяніў сваё рашэнне! [Новікава:] Зна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся, падюджвае
17 👁
 ◀  / 696  ▶